Архіў

Неразгаданыя таямніцы Сяргея Войчанкі

Памятаю, зь якім зачараваньнем узіраўся я калісьці зімовым вечарам ля Опэры ў афішы «Дона Карляса» і «Казак Гофмана». У іх было нешта надзвычайнае, таямнічае. Культура выкананьня, філіграннасьць дэталяў і нечуваная ў тыя векапомныя 1980-я свабода… Сюрэалістычныя паводле стылю, яны ўспрымаліся цалкам нераэальнымі для савецкае эпохі.

Памёр Сяргей Войчанка. Кожны з нас, каму пашчасьціла жыць у Беларусі, добра знаёмы зь ягонай творчасьцю, хоць ня ўсе ведалі, што запамінальныя афішы — ягоныя. Малюнкі, плякаты, карціны Войчанкі можна было ўбачыць на старонках «Крыніцы» ды «Бярозкі», на тэатральных афішах, у кнігах «Мова. Знаёмая незнаёмка» Нормана ды «Як выбіраюць імёны» Івашковай. Сваю першую мастакоўскую ўзнагароду Войчанка атрымаў адразу, як выйшаў са сьценаў Тэатральна-мастацкага інстытуту ў 1984 г., за нізку плякатаў «Гісторыя Менску».

Вобразы ягоных палітычных і каляпалітычных мастакоўскіх іранізмаў засядалі стрэмкаю ў людзкой сьвядомасьці. Пацыфісцкія й экалягічныя ягоныя плякаты сталіся клясыкай.

Праз увесь час ягонае імя стаяла побач зь імем Уладзімера Цэсьлера, зь якім зьвёў яго лёс яшчэ падчас вучобы. Слава прыйшла да іх вельмі рана: яны пасьпелі стаць ляўрэатамі яшчэ «ўсесаюзных» конкурсаў плякату. Яшчэ на самым прадвесьні «перастройкі» іхны вобраз Маркса, які галіўся брытваю Gilette, атрымаў усясьветную вядомасьць. Літаральна за месяц да сьмерці Сяргея Войчанкі адбылася й іх супольная выстава на парыскім Манмартры.

Войчанка з Цэсьлерам захапляліся поп-артам, пераўвасабляючы клясычныя брэнды ва ўласныя. Іхны праект «Дваццаць з ХХ», што ўяўляў сабою дваццаць яек, якія сымбалізавалі стылі самых выбітных творцаў мінулага стагодзьдзя, меў незвычайны, хаця й спрэчны, посьпех.

Менш вядомая аказалася асабістая творчасьць Сяргея Войчанкі як жывапісца. Ягоныя «Рыба», «Насарог» ды «Чарапаха», а таксама «Кітайскі квартал», «Чынгісхан» застануцца ў гісторыі мастацтва праз той жа досьціп і напоўненасьць зашыфраванымі прыпавесьцямі, пароль да якіх так і застанецца неразгаданым.

СХ

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць