Архіў

Навіны гаспадаркі ад 7 кастрычніка

Салігорск будуе шосты руднік

«Беларуськалій» плянуе ў наступным годзе распачаць будаўніцтва шостага рудніка. Ён будзе невялікай магутнасьці — 1,5 млн тон руды ў год і будзе ўведзены ў 2007 г. Аб’ёмы вытворчасьці цяпер складаюць 8 млн тон у год. Рэсурсы першага й другога руднікоў, якія працуюць з 1963 г., хутка будуць вычарпаныя.

Візыт прэм’ера Малдовы

Беларуска-малдаўскі таваразварот у 2006 г. мае скласьці $200 млн (сёлета — $100 млн). Пра гэта вялася размова падчас візыту ў Менск малдоўскага прэм’ер-міністра Васіля Тарлева. Сёлета ў Менску мяркуецца стварыць «Дом віна» — недзяржаўнае прадпрыемства, пад кантролем якога будзе 75% малдаўскага віна, імпартаванага ў Беларусь.

Яшчэ аўтобусаў!

Сёлета «Менсктранс» набыў 170 аўтобусаў, 52 тралейбусы, 8 трамвайных вагонаў і 24 вагоны мэтро агульным коштам 90 млрд руб.

Чарговы GSM-рэкорд

Колькасьць карыстальнікаў-абанэнтаў GSM-сувязі ў Беларусі перасягнула адзнаку ў тры з паловай мільёны. На 1 кастрычніка колькасьць абанэнтаў МТС у краіне склала 1 млн 860 тыс., а Velcom — 1 млн 645 тыс. Доля МТС на рынку мабільнай сувязі складае 51,6%, Velcom — 45,6%, «БелСэл» — 2,8%.

Прагнозы спраўдзяцца

Рост ВУП чакаецца на ўзроўні ад 9—9,5%, што адпавядае плянам Міністэрства эканомікі, але ў сельскай гаспадарцы рост складзе толькі 3%, запаволіцца рост вытворчасьці спажывецкіх тавараў.

ЗД

Каментары

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць