Архіў

З усёй краіны

Заяц варыць каву

Прэзэнтацыя літаратурна-мастацкага зборніка «О, радзіма, мой сьветач цудоўны…» адбылася ў Аршанскім музэі У.Караткевіча і была прымеркаваная да 75-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка. Зборнік багата аздоблены малюнкамі з краявідамі Караткевічавых мясьцін (аўтар — мастак-графік зь Вялейкі Ўладзімер Лукша).

Упрыгажэньнем імпрэзы стаў выступ дзіцячага экалягічнага тэатру «Пралеска» СШ №20. Вучні 4-й клясы пад кіраўніцтвам настаўніцы Сьняжаны Белагорцавай зь вялікім імпэтам паказалі спэктакль «Заяц варыць каву» (пра піва малодшым школьнікам яшчэ рана ведаць. — Я.Ж.) паводле вершаў і казак Караткевіча. Што вельмі прыемна, вучні расейскамоўнай школы (у Воршы няма цяпер ніводнай беларускамоўнай клясы) цудоўна гралі на мове арыгіналу. Здаецца, хоць гэтым славуты зямляк быў бы ўсьцешаны.

Псыхдыспансэр да «Дажынак»

У Воршы справілі ўлазіны супрацьсухотны ды псыханэўралягічны дыспансэры, якія з аднапавярховых драўляных хацін даваеннай пабудовы пераехалі ў трохпавярховы будынак. Сярод месьцічаў хворых на сухоты шмат: іх рэгулярна «пастаўляюць» ільнокамбінат ды дзьве вялізныя аршанскія турмы. У адной з турмаў месьціцца рэспубліканская супрацьсухотная больніца, куды звозяць хворых з усіх папраўчых калёній. Ня менш пацыентаў і ў псыхдыспансэры. Выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцьця, старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка зазначыў, што, магчыма, у 2008 г. у Воршы пройдуць рэспубліканскія «Дажынкі» (бурныя працяглыя аплядысмэнты). Сапраўды, і Дзень беларускага пісьменства, і Усебеларускі экалягічны форум, што ладзіліся ў Воршы, канчаткова горад да ладу не давялі. Усе спадзяваньні на сьвята ўраджаю. Вось толькі ці будзе яно падобнае на папярэднія, залежыць ад вынікаў галасаваньня ў 2006 г. Але пра гэта на мітынгу маўчалі.

Яўген Жарнасек, Ворша

Горад ювэліраў

На пляцы Волі ў Полацку шчыруюць археолягі. Кіруе раскопкамі выкладчык унівэрсытэту Дзяніс Дук. Штодня праца прыносіць знаходкі, і сп.Дук мяркуе, што на гэтым месцы ў XVII ст. месьцілася ювэлірная майстэрня, бо цяпер трапляецца шмат аскепкаў тыгляў і розных вырабаў з бронзы і сплаваў. Знайшлі нават зробленае з косткі ласінага рога пісала. Падобная знаходка ў Полацку раней не траплялася. Пры канцы 1980-х у горадзе раскапалі вялікую майстэрню залатара сяр.XII —пач.XIII ст. Гісторык Сяргей Тарасаў выказваў тады вэрсію, што гэта, магчыма, быў «офіс» самога Лазара Богшы.

Лявонпаль і ваколіцы

14 кастрычніка ў Полацкай дзіцячай мастацкай школе адкрылася экспазыцыя па выніках пленэру маладых мастакоў «У пошуках Атлянтыды: Лявонпаль». Мастацкая акцыя адбылася ў жніўні з ініцыятывы полацкай паэткі Леры Сом, а натхніцелем пленэру стаў паэт Сяргей Панізьнік — вялікі патрыёт Дрысеншчыны і Мёршчыны. Мастакі малявалі краявіды Лявонпалю (Мёрскі раён), мясцовых жыхароў.

Пра Сахарава згадалі на радзіме

14 кастрычніка ў гарадзкой бібліятэцы імя Скарыны адбылася вечарына ў гонар 125-годзьдзя фальклярыста, этнографа, пэдагога, гісторыка Сяргея Сахарава. Сахараў нарадзіўся ў сям’і дзяка, які служыў пры Полацкім кадэцкім корпусе. Лёс зьвязаў яго з Латгаліяй, дзе ён настаўнічаў, удзельнічаў у культурна-асьветным руху, зьбіраў фальклёрныя матэрыялы ў асяродку беларусаў Латвіі. У 1945 г. этнограф, ужо ў сталым веку, быў рэспрэсаваны і дэпартаваны ў Казахстан.

Васіль Кроква, Полацак

Каментары

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі10

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць