Грамадства44

Пакоі Кацярыны ІІ з'явіліся ў палацы Пацёмкіна ў Крычаве

У Крычаве ў палацы графа Пацёмкіна, які валодаў горадам у канцы XVIII стагоддзя, з'явіліся новыя інтэр’ерныя залы. Пра гэта БелТА расказаў дырэктар Гістарычнага музея г. Крычава Уладзімір Мішчанка.

«Можна сказаць, што мы ажыццявілі нашу даўнюю мару — у нас адкрыліся два абсалютна новыя, створаныя з нуля інтэр’ерныя залы. Гэта пуцявыя пакоі імператрыцы Кацярыны II, — распавёў ён. — Адзін зал — гэта працоўны кабінет, а другі — пакоі. Усе яны ўкамплектаваныя старадаўняй антыкварнай мэбляй XVIII—XIX стагоддзяў, посудам той эпохі, прадметамі побыту. Усяго ў двух залах размешчана больш за 100 прадметаў антыкварыяту — пачынаючы ад ложка да нейкіх дэталяў — веераў, пальчатак і жаночых упрыгожванняў. Тут няма ніводнага новаробу ці муляжа — усё сапраўднае і ўнікальнае».

Як адзначыў дырэктар, музей адкрыўся ў 2008 годзе. З таго часу залы дапаўняліся новымі экспанатамі і пашыраліся, але новых залаў не стваралася. А цяпер тут завяршылі гістарычную тэматыку.

«І гэта вельмі важная падзея ў жыцці нашага палаца. Новыя залы дапамогуць прыцягнуць новых наведвальнікаў і турыстаў з Беларусі, Расіі і іншых краін — людзі ўжо тэлефануюць і цікавяцца, ці працуюць яны, ці можна наведаць, — падкрэсліў дырэктар. — Усе ведалі, што імператрыца прыязджала сюды, спынялася на начлег. І ўсім, вядома ж, было цікава даведацца, як выглядалі пакоі, дзе яна адпачывала, як быў уладкаваны яе побыт і вольны час».

Таксама папоўніліся новымі экспанатамі старадаўнасці ўжо існуючыя інтэр’ерныя залы палаца — сталовая, прыказчыцкая і буфетная. «У буфетнай, напрыклад, раней уся мэбля была зробленая ў сучаснасці, але пад тую эпоху. Экспанатаў таксама было няшмат. А цяпер гэты зал цалкам мадэрнізавалі — яго напоўнілі антыкварнай мэбляй, дапаўнялі дэталямі. З таго, што было ў буфетнай да гэтага, засталася адна карціна», — адзначыў Уладзімір Мішчанка.

Усяго ў палацы з’явілася каля 150 новых антыкварных экспанатаў.

Каментары4

  • Андрусь
    03.10.2025
    Усе ж ведаюць, ЧЫМ найбольш "працавала" тая Кацярына-2. Па ўсёй расіі ейныя "богом рожденные" Бобрынскія ды іншыя байструкі нянчыліся найманымі нянькамі. А тым больш з Пацёмкіным у Крычаве зразумела, што яна магла рабіць. Які там яшчэ кабінет?
  • Учебник Мединского
    03.10.2025
    А где место для любимого коня?
  • Ганьба халопам бруднадупых ардынцаў
    03.10.2025
    Канюшня германскай заафілкі - гэта тая самая вялікая расейская культура без якой свет не пражыве.

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць