Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Нашы «архэўцы» (ледзь не напісаў «архараўцы» — тыя, хто групуецца пры часопісе «Arche»), ня надта ладзячы паміж сабою, яшчэ больш ня ладзяць зь «дзеяслоўцамі», у якіх да «архэўцаў» гэткія ж моцныя зваротныя пачуцьці. Калі размаўляеш з тым ці іншым літаратарам (зь любой групоўкі) паасобку, кожны крыўдуе на кожнага, кожны кожнага вінаваціць у разьяднаньні і кожны нібыта шчыра не разумее, як у часы, калі ўсяму беларускаму, колькі яго ёсьць, трэба было б яднацца, адносіны ў нашых літаратурных групоўках дайшлі амаль да варожых — і як такое між намі, беларусамі, сёньня можа быць?..

А так яно між намі сёньня можа быць, як было яно заўсёды і між усімі.

У 1830 годзе беларус Тадэвуш Булгарын піша ў «Северной пчеле» (выданьні, зь якога карміўся) фэльетон пра двух літаратараў-французаў, адзін зь якіх «прыродны француз, што служыць шчырэй Бахусу і Плютусу, чым музам, які ў сваіх творах ня выявіў ніводнай высокай думкі, ніводнага ўзьнёслага слова, ніводнай карыснай ісьціны, у якога сэрца халоднае і нямое, істота, як вустрыца, а галава — род бразготкі, напоўненай грымучымі рыфмамі, дзе не зарадзілася ніводная ідэя, які, падобна да шалёных у Пільпаевай байцы, што кідаюць камяні ў нябёсы, кідае рыфмамі ва ўсё сьвяшчэннае, фанабэрыцца перад чэрню вальнадумствам, а цішком поўзае перад нагамі моцных, каб дазволілі яму ўбрацца ў шыты каптан»…

Насамрэч напісана гэта не пра нейкага француза, а пра Пушкіна — і не таму, што ён, прыніжаючыся, дамагаўся званьня камэр-юнкера. Напісана гэта толькі з той прычыны, што Пушкін стаў спрыяць Дэльвігу ў выданьні «Литературнай газеты», якая, безумоўна, бачылася канкурэнткай «Северной пчелы». За што іншае — не, а за рубель Тадэвуш Бенядзіктавіч быў гатовы парваць каго хочаш. У тым ліку і Аляксандра Сяргеевіча, якому пяць год таму (у красавіку 1825) пісаў: «Бог бачыць душу маю, ведае, як я цаню ваш талент… Ня верце, што вам будуць пісаць ворагі мае… Жукоўскага заўсёды буду шанаваць як чалавека, а паэтам лічыць дрэнным… Вяземскага добрым, разумным, высакародным — не паэтам. А вас — паэтам».

Пазьнейшыя зьмены ў адносінах і ацэнках адбыліся не праз тое, што Булгарын быў беларусам, і нават не таму, што быў ён літаратарам. Зусім, трэба сказаць, някепскім: «Айцец езуіт, як езуіт, быў для ўсіх загадкай…»

Каментары

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць