Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Мутнавокі электарат

Міліцыя лёгка прычэпіцца да саколкі "За свабоду!". А вось публічнае баляваньне п'янтосаў з мацюкамі — не бяды. Электарат трэба паважаць!

Вяртаючыся з прабежкі, кожную раніцу бачу: перад унівэрсамам старанна расстаўляюць плястыкавую мэблю і расчыняюць над ёй цыкляпічны парасон з рэклямай айчыннай піўной маркі. Месцы пад парасонам адразу ж акупуюць мясцовыя альканаўты.

На гэтай сваёй базе яны пачуваюцца каралямі ўвесь дзень. Прыстойны чалавек побач ня сядзе. Асабліва калі зь дзіцем: вушы вянуць, ня кажучы ўжо пра смурод. Лаюцца, паляць, плююць (а той і горай)… Гэтае відовішча, аднак, ніколькі не кранае міліцыю.

Згадваю, як на галоўным прасьпекце давялося заступацца за падлетка: два амонаўцы сталі шкуматаць хлапчо, убачыўшы на заплечніку значку "За свабоду". Дык тыя два героі (кожны па цэнтнэру і абвешаны баявымі прычындаламі, як правадыр апачаў:) мне і кажуць: ідзі, а то сам у бамжатнік трапіш! Во ў такіх выпадках яны шустрыя як венікі. А калі плойма п'янтосаў з ранку да ночы балюе ў цэнтры мікрараёну так нахабна, што людзі мусяць бокам абыходзіць, — дык тое не бяды! Як колісь казалі камісары, сацыяльна блізкі элемэнт!

Цяпер можна сказаць болей сучасна: электарат!

Мутнавокі натоўп з двухлітровікамі піва — гэта звыклы антураж "забеларускіх" сьвятаў. Само слоўца "масавыя гуляньні" чаго вартае! Супраць піўнога лобі ня мае моцы нават сілавік Навумаў. Ягонае грознае ведамства жалезнай рукой скручвае ў бараноў рог носьбітаў палітычнай крамолы. А разам з тым міністар як галавой аб сьцяну б'ецца, спрабуючы забараніць татальнае смактаньне "бурштынавага напою" ў людных месцах. Няма чаго, хай электарат адцягваецца! Звыш таго, улада выяўляе кранальны клопат, каб крый божа ня ўціснулі піўную рэкляму. Мусіць, бровары — сапраўды даходны бізнэс!

На гэтым тле ўсе развагі пра ідэалягічнае выхаваньне, дэмаграфію, генафонд нацыі выглядаюць, мякка кажучы, няшчырымі. Народ спойваюць. Мутнавокімі лягчэй кіраваць. Іх задавальняе дзяржаўны клопат паводле стандартаў жывёлагадоўчай фэрмы, кажучы словамі Сьвятланы Алексіевіч.

Запомніўся эпізод на выбарчым участку 19 сакавіка 2006 году. Увальваюцца двое паддатых "наркотаў". Міліцыянт на ўваходзе натапырваецца. Але вось адзін з альканаўтаў празь ікаўку пытае:

— Дзе тут за Р-Рыгоравіча галасуюць?

І міліцыянт, як швайцар у пяцізоркавым гатэлі, паслужліва суправаджае дзьве хісткія постаці да стала зь бюлетэнямі.

Электарат трэба паважаць!

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы9

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе1

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр37

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

Першае палітычнае забойства ў Беларусі: выбух у цэнтры горада і дзіўная гібель галоўнага падазраванага15

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава35

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы9

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць