Старшыня камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў не ведае, што такое АБСЕ
Адразу дзве непісьменныя агаворкі дапусціў кіраўнік камісіі па міжнародных справах палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка.
АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі Рады Еўропы і далучыў арганізацыю да структур Еўрасаюза.
«Для нас важнае супрацоўніцтва ў розных напрамках, у тым ліку з краінамі Еўрасаюза, з іх арганізацыямі і структурамі і, у прыватнасці, з Аддзелам бяспекі Рады Еўропы», — заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.
Між тым АБСЕ — гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яе заснавалі яшчэ ў 1973 годзе, калі існаваў СССР. У
Дэпутат-«міжнароднік» таксама заявіў, што санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска, «контрпрадуктыўныя».
Каментары