Усяго патроху77

Бацькі бяруць крэдыт пад 34%, каб лячыць сына ў Кітаі. У Беларусі адмовілі

У двухгадовага Дзімы — эпілептычны сіндром. Хваробу хлопчык атрымаў падчас родаў, але зараз медыкі кажуць, што ў Беларусі малому лячэння няма.

Дзіме Рагажынскаму цяпер амаль два гады. У дзіцяці эпілептычны сіндром, хлопчык трывае страшныя сутаргі, а ад яго лячэння ў Беларусі адмаўляюцца: кажуць, што дзіця вельмі цяжкае. Хоць да нараджэння бацькі Дзімы, Яўгенія і Мікалай, і ў страшным сне не маглі ўявіць, што здарыцца бяда.

«Дзіця чакалі з мужам і вельмі моцна, вельмі радаваліся, калі я зацяжарыла. Уся цяжарнасць добра праходзіла, аналізы і ўльтрагукавое даследаванне паказвалі, што з немаўлём ўсё добра», — расказвае маці хлопчыка Жэня.

У радзільні нечакана жанчыну пачалі стымуляваць таблеткамі, каб яна хутчэй нарадзіла.

«Ад болю я траціла прытомнасць, і мне ўкалолі абязбольваючае. Я прачнулася ад ляманту — маё дзіця не дыхае, і калі я не нараджу, дзіця загіне.
Ад абязбольваючага я не адчувала схватак, і медыкі наваліліся на мяне, каб выціснуць дзіця з жывата», — Жэня кажа, што не пачула, як крычыць немаўля, але яе супакоілі: паспі, ўсё будзе добра.

Добра не стала ні заўтра, ні пасля. Дзіця зноў перастала дыхаць і немаўля перавялі ў рэанімацыю, дзе хлопчыку штучна вентылявалі лёгкія восем дзён.

Першыя некалькі месяцаў жыцця Дзіма разам з маці не вылазілі з медцэнтраў, дзе дзіцяці, якое цярпела страшныя сутаргі давалі просты супрацьсутаржны прэпарат.

«Мне падаецца, дактары проста баяліся нарабіць шкоды майму дзіцяці. Ад нас адмаўляліся ва ўсіх цэнтрах, казалі, што дзіця вельмі цяжкае», — мяркуе Жэня.

Неўзабаве маленькаму Дзіме, які не мог глытаць і есці, прапанавалі ўставіць трубачку ў страўнік і гэтак карміць да канца жыцця. Дзіма схуднеў, пастаянна лячыўся ад пнеўманіі і бранхіту.
Ад адчаю маці хлопчыка амаль пагадзілася на трубачку, але выпадкова наткнулася на клініку ў Кітаі. Сабраўшы грошы на лячэнне, 13 тысяч долараў за адзін раз, жанчына паехала ў Паднябесную. Жанчына пабывала там двойчы і пасля гэтага Дзіма пачаў глытаць і есць сам, глядзець мульцікі і нават спрабаваць пераварочвацца.

«Нас назіраюць у Беларусі, робяць здымкі мозгу і кажуць, што адбыўся цуд. Але я думаю, што гэта не цуд, гэта вынік тэрапіі ў Кітаі», — тлумачыць Жэня. Жанчына кажа, што на два курсы тэрапіі за мяжой забралі ўсе грошы ў родных і знаёмых, і цяпер яна разлічвае толькі на неабыякавых людзей.

«Нас чакаюць у Кітаі ў жніўні, а грошай сабраць трэба яшчэ многа. Калі не атрымаецца, буду браць крэдыт», — кажа Жэня.

Крэдыт на медпаслугі ў «Беларусбанку» сапраўды даюць — пад 11,75% гадавых. Але дадуць яго толькі на лячэнне… ў Беларусі. Каб лячыцца за мяжой, трэба браць просты спажывецкі крэдыт пад 34% гадавых на пяць гадоў — гэта самыя маленькія працэнты.

«Сума выплаты першы месяц складзе — 4,5 мільёна рублёў», — кансультуюць у Беларусбанку.

Цяпер сям’я жыве на заробак мужа Мікалая, аператара на запраўцы, дапамогу родных і сваякоў і выплаты дзяржавы на дзіця.
Жэня кажа, што яны спрабуюць самі вучыцца методыкам масажу, каб неяк скараціць выдаткі на лячэнне сына.

«Гэта 2 мільёны за інваліднасць і дапамога на дзіця да трох гадоў.
Але я б не хацела гэтых грошай, калі б толькі Дзіма быў здаровы. Мы стараемся, каб ў Дзімы была садавіна, многа выдаткоўваем на лекі, таму стараемся сябе абмяжоўваць», — бачна, што Жэня не збіраецца апускаць рукі і галоўнае для яе — здароўе сына.

Кантактныя тэлефоны сям’і Рагажынскіх можна паглядзець на іх сайце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы3

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы3

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць