Музыка

Рэха «Еўрабачання»: Еўрапейскі вяшчальны саюз расследуе «справу Азербайджана»

Еўрапейскі вяшчальны саюз праводзіць «шырокае расследаванне» ў сувязі з магчымымі фактамі хабарніцтва на «Еўрабачанні» з боку Азербайджана, паведаміў Бі-бі-сі прадстаўнік ЕВС.

Куратар конкурсу песні «Еўрабачанне» Ён Ола Санд сказаў Азербайджанскай службе Бі-бі-сі, што ЕВС супрацоўнічае з азербайджанскім грамадскім тэлеканалам Ictimai TV (ITV) у рамках расследавання ў сувязі з абвінавачваннямі ў хабарніцтве.

Брытанскія СМІ раней паведамлялі пра магчымую спробу падкупіць сяброў журы з боку Азербайджана на конкурсе песні «Еўрабачанне» , які праводзіўся ў гэтым годзе ў шведскім горадзе Мальмё.

Аднак кіраўнік прэс-цэнтра ITV Тахір Мамадлі адхіліў абвінавачванні. Мамадлі сказаў Азербайджанскай службе Бі-бі-сі, што ЕВС не накіроўваў ніякіх запытаў у сувязі з расследаваннем.

Па словах Санд, заява Мамадлі не адпавядае рэчаіснасці: «Мы дасылалі некалькі лістоў ITV» . Брытанская газета Independent спасылаецца на паведамленні ў СМІ Швецыі, якія прыводзяць выказванні ананімнага члена дэлегацыі, які ўдзельнічаў у правядзенні конкурсу ў Мальме.

Паводле яго слоў, Азербайджан спрабаваў атрымаць высокія балы ад сяброў журы пры дапамозе «грошай, якіх хапіла б на год бяспечнага жыцця». У сваю чаргу Санд паведаміў Бі-бі-сі, што ЕВС звязваўся не толькі з Ictimai TV, але і з іншымі тэлеканаламі ў пошуках доказаў спробы хабарніцтва.

«Мы расследуем гэта з чэрвеня», — сказаў ён, дадаўшы, што з прадстаўнікамі Азербайджана вяліся размовы як у Мальмё, так і на Мальце і пазней у Берліне.

«Мы таксама гаварылі з іншымі прадстаўнікамі вяшчальнікаў, даслалі некалькі лістоў і атрымалі адказ», — кажа Санд. Праўда, прадстаўнік ЕВС не змог даць падрабязнасці атрыманых адказаў. «Калі абвінавачанні апынуцца праўдай, гэта павінна быць перададзена ў рэферэнтную групу (Reference Group) і пазней у камітэт тэлебачання, дзе будзе прынята рашэнне.

Я не магу на дадзены момант рабіць якія-небудзь здагадкі з гэтай нагоды, таму што гэта будзе вырашаць рэферэнтная група, а не я», — кажа Санд. У адказ на пытанне, як часта гучаць такога роду абвінавачванні, Ён Ола Санд кажа, што такое здараецца штогод.

«Я працую з „Еўрабачаннем“ з 1998 года і кожны год чую падобныя размовы», — кажа ён. Аднак, паводле яго слоў, пакуль ніхто не змог прасунуцца далей чутак ў пацверджанні падобных абвінавачванняў.

Між тым Мамадлі адмаўляе якія-небудзь парушэнні з боку Азербайджана.

«Асобныя СМІ могуць напісаць што заўгодна. Але гэты конкурс праходзіў на вачах гледачоў з першага дня і эксперты кажуць, што нашы выступленні былі паспяховымі», — кажа ён.

ITV абвяргае абвінавачванні, якія прагучалі ў брытанскіх СМІ. «Краіны, у якіх глядзяць „Еўрабачанне“ галасуюць, зыходзячы з прынцыпу суседства, а таксама з павагі да нашай музыкі», — кажа ён.

Азербайджан на конкурсе гэтага года ў Мальмё заняў другое месца, атрымаўшы 234 галасы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць