Здарэнні

Завершана расследаванне справы аб гібелі пяці чалавек на возеры ў Жыткавіцкім раёне

Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі пяці чалавек на возеры Белае ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 14 ліпеня.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, канчатковае абвінавачанне прад'яўлена асобе, якая кіравала маламерным суднам у момант трагедыі. Яе дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 316 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі маламерных суднаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пяці чалавек).

Нагадаем, 14 ліпеня каля 14 гадзін абвінавачаны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіраваў маторнай лодкай «Прагрэс» на возеры Белае. У лодцы знаходзіліся дзевяць пасажыраў. Яшчэ адзін чалавек перавозіўся ў буксуемым надзіманым балоне для катання. Пры павароце вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Маламернае судна перакулілася і затанула.

Загінулі трое хлопчыкаў 4, 5 і 7 гадоў, жанчына 1981 года нараджэння — маці старэйшага з іх (усе жыхары Салігорска) і жыхарка Жыткавічаў 1983 года нараджэння.

Паводле інфармацыі СК, устаноўлена, што маламернае судна — лодка «Прагрэс-4» — не праходзіла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю і знаходзілася ў тэхнічна няспраўным стане з-за адсутнасці канструктыўна прадугледжаных блокаў плывучасці, якія забяспечваюць непатапляльнасць судна.

Акрамя таго, устаноўленая норма ўмяшчальнасці лодкі — чатыры чалавекі, а перавозілі ў ёй дзевяць чалавек. Індывідуальных ратавальных сродкаў у пасажыраў не было.

Абвінавачаны вёз пасажыраў і адначасова буксаваў атракцыённы плавальны сродак («таблетка») з пасажырам.

На значнай адлегласці ад берага вадзіцель дапусціў крытычны крэн, пасля чаго судна перакулілася.

Асаблівая ўвага ў ходзе следства была звернута на ўстанаўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічалі злачынству.

Вывучаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы дакументы, якія ўказваюць на парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы. 

Пляж возера Белае не быў аснашчаны ведамасным ратавальным пастом, нягледзячы на тое, што гэтая тэрыторыя на працягу некалькіх гадоў арандавалася адной і той жа юрыдычнай асобай.

Акрамя таго, у адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага выканкама на возеры Белае юрыдычным і фізічным асобам у прыватных мэтах было забаронена плаванне на маламерных суднах і гідрацыклах, аднак гэтае рашэнне да ведама жыхароў раёна не даводзілася.

Наглядная інфармацыя на берагах возера адсутнічае. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння выканкама з боку службовых асоб таксама не ажыццяўляўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў11

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Расія не спыніць вайну, расійскія чыноўнікі павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча — Зяленскі7

«Зімой перанёс інсульт». Памёр «сумная пчала» Юрый Тарасёнак1

Fighterbomber пацвердзіў збіццё Су-343

У Кітаі аўстралійскі фільм пусцілі ў пракат змененым з дапамогай штучнага інтэлекту. Гей-пару ператварылі ў гетэрасексуальную11

Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы

«Прашу крымчан і гасцей набрацца цярпення». У Крыме знік бензін22

Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі1

«Табе трэба насіць толькі спадніцы». Маналог дзяўчыны, якую дамагаўся дырэктар на працоўным месцы12

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў11

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць