Здароўе44

Гранат: 15 прычынаў, каб яго есці

Запавольвае старэнне, абараняе ад алергіі, можа прадухіліць рак прастаты і грудзей.

 

Гранат не толькі смачны, але і мае выдатныя спажыўныя і лекавыя якасці, паведамляе радыё «Свабода».

Вось 15 прычынаў чаму варта есьці гранат ці піць гранатавы сок, калі вы яшчэ гэтага ня робіце:

1. Гранат запавольвае старэньне

У гранатах утрымліваецца вялікая колькасьць антыаксыдантаў. Гранатавы сок месьціцца вельмі высока ў сьпісе прадуктаў, якія дапамагаюць абсарбаваць свабодныя радыкалы.

2. Гранат абараняе ныркі

Новае дасьледаваньне паказвае, што экстракт гранату дапамагае абараніць ныркі ад шкодных таксінаў.

3. Гранат абараняе і аднаўляе печань

Дасьледаваньні паказваюць, што гранатавы сок ня толькі абараняе печань, але і дапамагае аднавіць яе пасьля пашкоджаньня.

4. Гранат узмацняе імунную сыстэму

Гранаты і гранатавы сок маюць шмат вітаміна С, які неабходны арганізму, асабліва ў халодны час году.

5. Гранат абараняе ад алергіі

Гранаты багатыя на поліфэнолы – рэчывы, якія зьмяншаюць рызыку біялягічных працэсаў, зьвязаных з алергіямі.

6. Гранат дапамагае прадухіліць хваробы сэрца

Новыя дасьледаваньні паказваюць, што спажываньне гранатаў паляпшае здольнасьць арганізма сынтэзаваць халестэрол і зьнішчаць свабодныя радыкалы ў сасудзістай сыстэме.

7. Гранат можа прадухіліць рак прастаты

Дасьледаваньні паказваюць, што гранатавы сок і гранатавы экстракт могуць зьнішчаць ракавыя клеткі.

8. Гранат можа прадухіліць рак грудзей

Навукоўцы вывучалі ўплыў гранатавага соку і яго кампанэнтаў на прадухіленьне раку грудзей. Яны прыйшлі да высновы, што яны патэнцыйна могуць быць эфэктыўным сродкам, каб запабегнуць захворваньня.

9. Гранат можа прадухіліць рак скуры

Паводле новага дасьледаваньня, спажываньне гранатаў было зьвязана зь меншым узроўнем захворваньня на два асноўныя тыпы раку скуры: базальнаклеткавую карцыному і плоскаклеткавую карцыному.

10. Гранат абараняе ДНК

Выглядае, што фітанутрыенты і антыаксыданты, якія ўтрымліваюцца ў гранатах, узаемадзейнічаюць з генэтычным матэрыялам цела і абараняюць яго.

11. Гранат можа нармалізаваць крывяны ціск

Папярэднія вынікі нядаўняга дасьледаваньня паказваюць, што гранатавы экстракт можа дапамагчы прадухіліць высокі крывяны ціск, зьвязаны са спажываньнем тлустай ежы.

12. Гранат рэгулюе мэтабалічны сындром

Дасьледаваньне паказала, што гранат дапамагае рэгуляваць узровень цукру ў крыві, паляпшае ўспрымальнасьць да інсуліну, дапамагае змагацца з запаленьнямі і паляпшае шматлікія іншыя фактары, зьвязаныя з мэтабалічным сындромам. Гэты сындром часта зьяўляецца вынікам атлусьценьня і папярэднічае дыябэту. Дзякуючы сваім вышэйназваным якасьцям гранат можа дапамагчы зьменшыць вагу.

13. Гранат абараняе ад інфэкцыяў

Новае дасьледаваньне паказала, што экстракт граната павялічвае эфэктыўнасьць лекаў, якія выкарыстоўваюцца супраць бактэрыяў, што выклікаюць хваробы. Шмат якія з гэтых бактэрыяў устойлівыя супраць лекаў.

14. Гранат абараняе ад хваробы Альцгаймэра

Гранат можа прадухіліць ці запаволіць разьвіцьцё хваробы. У адным з дасьледаваньняў мышы, якія атрымоўвалі рэчывы з гранату, лепей захоўвалі функцыі мозгу, чым мышы з кантрольнай групы.

15. Гранат абараняе ад остэаартрыту

Гранат утрымлівае поліфэнолы і элагавую кіслату, якія дапамагаюць прадухіліць гэтую хваробу суставаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць