Эканоміка99

Схаваных свіней — знайсці і знішчыць, гаспадароў — пакараць!

У 17 вёсках Бярозаўскага раёну ўлады змусілі выразаць пагалоўе свіней на прыватных падворках.

Цяпер адмысловыя камісіі ходзяць па сядзібах, шукаючы схаваных сьвіней. Сяляне абураюцца і параўноўваюць гэтыя пошукі з часамі нацысцкай акупацыі, калі таксама даводзілася хаваць жыўнасьць, каб пазьбегнуць рэквізыцый, паведамляе радыё «Свабода».

Згодна з рашэньнем Бярозаўскага райвыканкаму сяляне мусілі ліквідаваць сваіх сьвіней, калі іх вёска за 5 кілямэтраў ці бліжэй ад сьвінафэрмы. Агулам на Бярозаўшчыне гэтае рашэньне закранула 17 вёсак.

Сяляне пратэставалі, у вёсках Сялец і Кабакі нават зьбіраліся стыхійныя мітынгі, дзе ўладам выказвалі абурэньне. Скардзіліся ў аблвыканкам і іншыя інстанцыі. Але рашэньне райвыканкаму засталося нязьменным. Сьвіней давялося забіць.

Цяпер падворкі сялянаў аглядаюць адмысловыя камісіі з раённай вэтэрынарнай службы. Пад аховай міліцыянтаў яны шукаюць схаваных сьвіней. Калі знойдуць, гаспадарам пагражае адміністрацыйная адказнасьць.

Камэнтуюць жыхары Кабакоў: «У нас вучыцца сын у Пружанах, у нас малая дачка ў школу ходзіць. Грошай у нас болей няма. Мы ня зьезьдзілі ні ў санаторыі, лядоўні пакупляўшы, ні на рамонт грошай не засталося, ні на што...»

«Прыйшлі, абрабавалі!.. Пагляньце, які ў мяне хляўчук, як я жыву... Я ўдава, у мяне ўнучак вучыцца. Ён прыйдзе — у торбачку, баба, дай... А што я дам?!»

«Мне 80 гадоў, я на сваім двары гаспадар. І я не лічу патрэбным, каб хтосьці маімі сьвіньнямі распараджаўся. Гэта мой двор! Пры немцах у майго бацькі забралі карову, а я потым узяў кошык яек і занёс немцу.

І ён тыя яйкі забраў і мне кароўку назад вярнуў. А тут бачу, што ўжо сьвінак не аддадуць... Забіраюць і плацяць мне па 18 тысяч, а лівэрная каўбаса — па 19. Дажыць да такога... Гэта ганебная зьява. Хадзіць па хлявах, каб даць штрафу мне».

Забіраюць і плацяць мне па 18 тысяч, а лівэрная каўбаса — па 19. Дажыць да такога...

Людзі абураюцца тым больш, што на дадзены момант выпадкаў захворваньня сьвіней афрыканскай чумой у Бярозаўскім раёне ня выяўлена.

Вяскоўцы незадаволеныя, што прафіляктычныя захады супраць гэтай хваробы так жорстка адбіваюцца на іхнім дабрабыце: «Скажыце, дзе ачаг у нас ёсьць, ад якога я павінен прыбіраць? Сам прэзыдэнт сказаў, на якой падставе я мушу прыбіраць сваё здаровае пагалоўе?..»

У выніку «сьвіной вайны» ўчыніў дэмарш вэтэрынар зь Бярозы Аляксандар Багданчык. Ён звольніўся з раённай вэтэрынарнай службы на знак пратэсту супраць жорсткага зьнішчэньня сьвіней.

Адмысловыя ўколы, якія павінны забіваць сьвіней, сьмерці не гарантавалі, таму часта жывёліну дабівалі кувалдай. У інтэрвію Свабодзе лекар распавядаў, што лічыць масавы забой сьвіней на Бярозаўшчыне «неразумным».

Каментары9

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць