Культура22

Што думае Макс Фрай пра Вільню, Павіча і «Ляпісаў»

У Мінск прыехаў ці дакладней прыехала «Макс Фрай» – пісьменніца Святлана Мартынчык, чый літаратурны праект стаў надзвычай папулярным. Даволі працяглы час ніхто не здагадваўся, што чалавека, якога клічуць Макс Фрай насамрэч не існуе, аднак таемнае стала відавочным.

«Лабірынты Еха» і «Хронікі Еха» – 40 аповесцяў Фрая сталі сапраўднай літаратурнай бомбай, у сярэдзіне нулявых іх не чыталі хіба толькі тыя, хто не цікавіцца папулярнай сучаснай прозай. Цяпер жа спадарыня Мартынчык выпускае трэцюю запар кнігу з серыі «Казкі старой Вільні», першая частка выйшла па-беларуску ў перакладзе Адэлі Дубавец.

На сустрэчу з «Максам Фраем» прыйшло болей за 100 чалавек – ад людзей сталага веку да хіпстэраў у модных капелюшах.

«Я з-за апошніх вашых дзвюх кніг двойчы не падрыхтаваўся да сесіі» – крычыць пісьменніцы хлопец з першых шэрагаў.

Сама спадарыня Святлана выявілася звышцікавым суразоўцам – часам нават цікавейшым за яе кнігі.

Вільняй яна захапляецца як ніхто -- і настойвае на тым, што горад па-рознаму ставіцца да кожнага чалавека.

«Горад можа быць вамі незадаволены, асабліва калі вы яго фатаграфуеце, ведаеце, як фотамадэль з досведам, да якой прыходзіць ну зусім яшчэ маладзенькі фатограф», — спадарыня Святлана ў гуморы і з іронія адказвае на любое пытанне.

«Ведаеце, гэта не Павіч паўплываў на мяне, а я на Павіча. -– смяецца яна.

– Я працавала на тэлебачанні, і мяне адправілі рабіць гутарку з ім. Паводзілі мы сябе страшна па-свінску, і я яму сказала, што бачыла раман, які складаецца выключна з апошніх абзацаў іншых кніг. «Ого!» – сказаў Павіч і напісаў сваю апошнюю кнігу. Канешне, пра свой уплыў я жартую. Аднойчы я папрасіла яго памаўчаць мне ў бутэлечку – недзе ў мяне мусіць быць бутэлечка з «маўчаннем Павіча». Яму ідэя надзвычай спадабалася. Вось нядаўна хацела яе адкрыць, і паглядзець што будзе, а яна згубілася. Карацей, калі раптоўна на ўсім свеце наступіць цішыня – ведайце, гэта я бутэлечку знайшла».

Сустрэча з чытачамі ў выніку пераўтварылася ў такія сабе пашыраныя пасядзелкі з размовамі на самыя розныя тэмы.

«Я ехала сёння з Вільні, у нас там плюс дзевяць, і ў вас тут плюс дзевяць. – кажа пісьменніца. – Аднак выйшла з цягніка, такі мароз. А зараз выйшла з галерэі «Ў» папаліць – дык вось, у вас тут Вільня. І па адчуванні і па тэмпературы».

Увогуле галерэя «Ў» зрабіла на пісьменніцу вялікае ўражанне.

«Калі ў 1986 годзе я была вялікім мастаком, - з усмешкай расказвае спадарыня Святлана. – Я марыла што буду тусавацца ў месцах кшталту гэтага. Цікава, менавіта так я галерэю тады і ўяўляла».

Аднак другім галоўным героем сустрэчы была Вільня. Пыталіся пра ўсё, ці адчуваецца ў Вільні Беларусь, ці ведае спадарыня Святлана літоўскую мову.

«Мне на няведанне літоўскай мовы і звязаныя з гэтым праблемы скардзіліся выключна рускія. Адзін з іх па-літоўску, але з моцным акцэнтам. – расказвае пісьменніца. – Але вось такога, каб чалавек выйшаў з цягніка ў Вільні, сказаў па-руску «Мама!» і яго адразу ж збілі нагамі, такога не бывае».

Узгадалі і пра канцэрт «Ляпісаў» у Сімэнс-Арэне.

«Я заўжды думала, што яны клубная каманда. – кажа Святлана. – Але так, я паслухаю іх песні ўважлівей. Нічога сабе – Сімэнс-Арэна! І вы ўсе туды паедзеце? Гэта прыўкрасна, але ж вагонаў у цягніку ўсяго два, дык вы ж па шпалах пойдзеце. Мне вельмі падабаецца, што ёсць музыкі, якія могуць такі рух узняць – гэта вельмі здорава».

Падзялілася спадарыня Святлана і думка пра еднасць Беларусі і Літвы.

«Я нядаўна была ў Львове, на кніжным кірмашы. І тады падумала, што Заходняя Україна, Усходняя Польшча, Беларусь і Літва, калі б іх аб’яднаць, былі б класнай краінай. Такое адчуванне, што гэта адна зямля. Вы таксама так лічыце? Ну, у мяне цягнік у 23.40, паспееце зрабіць рэвалюцыю да гэтага часу?»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі Z-блогера запісалі пры абмеркаванні адкату на пастаўках гуманітарнай дапамогі3

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць