Літаратура1515

Андрэй Хадановіч. Каляды-транзіт. Верш

о скільки, конику-братику, крутих чудасій на світі
Ю. Андруховіч

Колькі дзівосаў, колькі цудаў наўкола!
Трэба верыць у свята і пашанцуе.
Зранку званок дамафона. Хто там?
Святы Мікола,
я да суседзяў, у іх дамафон не працуе.

Цісну на кнопку. Ціха. А потым грукат у дзверы,
бо званок зламаўся не помню калі.
Можна пагрэцца? Суседзяў няма ў кватэры,
а мяне ля пад’езда баршчом аблілі.

Толькі таго… я з аленямі. Пусціш?
— Пушчу.
Во будзе радасць малой — авечкі, кароўкі…
Адчыняю. Тры дзядзькі. Адзін з каструляй баршчу,
а ў руках у «аленяў» дзве паўлітроўкі.

Покуль Мікола палову каструлі выеў,
я ім казаў пра наша жыццё фіговае.
— Мы тут праездам, хлопча, з падарункамі ў Кіеў,
ён іх болей чакае і заслугоўвае.

Скончылі пляшкі. Пайшлі па горадзе пешкі.
— Дзякуй за пачастунак. Нясмачны боршч.
Добра, хочаш прэзентаў — чытай мне вершык,
толькі кажу адразу, пасля не збоч!

Слухаць паэзію госць пажадаў на пленэры.
Разам прыйшлі на ганачак, пад музей.
Я — пра калядную зорку, а ён — аб зорцы Венеры.
Пара сяброў і больш — у цывільным — друзей.

Апладысменты. Уцёкі. Цягнік. Пацалункі.
Пафасны верш пакрысе пераходзіць на шэпт…
Зранку вярнуўся дамоў, а там падарункі.
Факсімільны «Вянок». І баршчу ўкраінскі рэцэпт.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць