На сваёй старонцы ў «Укантакце» ультрас «гарнякоў» паведамілі пра тое, што яны прыступаюць да актыўных дзеянняў у абарону прыхільнікаў Еўрамайдану.
У прыватнасці, яны заклікалі спыняць спробы вярбоўкі «цітушак», выходзіць на ахову данецкага Еўрамайдану і тлумачыць прадстаўнікам улады неправамернасць іх дзеянняў.
Таксама ўльтрас абвясцілі, што будуць ігнараваць усе мерапрыемствы, звязаныя з «Шахцёрам» да тых часоў, пакуль у Украіне не спыніцца кровапраліцце і прэзідэнт Віктар Януковіч сыдзе ў адстаўку.
Каментары