Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Фронт! Фронт! Фронт!

На фоне сумнай прадказальнай кампаніі ў палатку аддушынай для грамадзтва сталі выбары кіраўніка Фронту. Ажыятаж вакол вынікаў снежаньскага курултаю на Варвашэні, 8 штодня расьце. Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

На фоне сумнай прадказальнай кампаніі ў палатку аддушынай для грамадства, здаецца, сталі выбары кіраўніка Фронту. Ажыятаж вакол вынікаў снежаньскага курултая на Варвашені 8 штодня расце. Мяркую букмекеры хутка пачнуць прымаць стаўкі.

Менск. Будка букмекераў на праспекце. Каля яе стаяць трое мужыкоў і з зацікаўленасцю разглядаюць прапанаваныя канторай катыроўкі.

Першы: Ага! Івашкевіч – 1, 4. Значыць, калі я талкану кватэру, гараж і дачу я змагу паставіць энную колькасць тысяч бакінскіх, і атрымаць.... два плюс тры, чатыры ў памяці....энную суму бабоса. Ура! Гэта хопіць каб расплаціцца з даўгамі і нават памяняць дворнікі на машыне.

Другі: прабачце а пачуў вашы словы? Вы здаецца хацелі б паставіць на Івашкевіча?

Першы: так. У нас усе на падшыпніке ставяць на Івашкевіча. Гэта ж вярняк!

Трэці ( умешываючыся): Вярняк? Ха-ха. У мяне знаёмы па пад’езду. Ён любоўнік жонкі аднаго перца, брата-студэнта якога завербавалі. Дык вось калі ён апошні разам сустракаўся з куратарам з жоўтага дому, той казаў па сакрэту: ня ў якім разе не ставіць на Івашкевіча. У яго галяк з базай на з Магілёўшчыны і Віцебшчыны.

Другі: правільна! Стаўце на Вінцука. Гэта фаварыт! Слухайце сюды. Я былы выкладчык алгебры і пачатку аналізу з трэцяй школы. Дык вось ў адрозненні ад вас, аматараў, раблю стаўкі выходзячы з салідных навуковых матэматычных раскладаў. Вось паглядзіце я вывеў фактарыял даверу Вячоркі і графічна прадставіў яго у выглядзе парабалы. Вось гэта крывая – Вячорка, а гэта медыяна – Міхалевіч. Дык вось калі правесці бісектрысу....

Трэці: канчай свае мнагачлены, . Вячорка – фаварыт? Ха-х-ха-ха. Толькі Міхалевіч!. Я асабіста быў на адным з паседжанняў кальварыйскай Рады і зацаніў гэтага перспектыўнага нападаючага, хацеў сказаць палітыка. Дык вось: Міхалевіч гэта моц! У яго такі дрыблінг, я хацеў сказаць якасная праграма.

Першы: ня можа быць! Вось мой брат кажа, што...

Другі: правільна! Стаўце на Вінцука. Гэта фаварыт! Вось глядзіце: па тэарэме Юнга-Фермы я разлічыў інтэграл ягонай папулярнасці сярод маладых апазіцыянераў . Пусть p, q и r — Севярынец, Дашкевіч і Шыла. Причым...

Міма па праспекту едзе ўрадавы картэж. Нечакана ён прыпыняецца. Адтуль выхадзіць дзядзька з вусамі і падыходзіць да канторы і уважліва чытае. Трохі ашалелыя гэмблеры чуюць як ён шэпча сябе пад нос: “Ага! Івашкевіч – 1, 4. Значыць калі я прадам Беларускалій, АЗОТ і НАфтан я змагу паставіць энную колькасць бакінскіх і атрымаць... мільён плюс два мільёны, пяць лімонаў у памяці....атрымаць энную суму. Ура! Гэта хопіць каб расплаціцца з Газпромам і яшчэ застанецца на новую клюшку.

Садзіцца ў машыну і з’яджае. .

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць