У адным з гарадзенскіх клюбаў з паўсотні студэнтаў пабіліся паміж сабой, а пасьля зь міліцыяй. Цяпер пракуратура высьвятляе, хто каго пабіў.
У мінулую суботу ў клюбе на вул. Паповіча, які мясцовыя называюць “парлямэнт”, распачалася бойка паміж студэнтамі з розных унівэрсытэтаў, піша “Вечерний Гродно”. Паводле старшага сьледчага пракуратуры Кастрычніцкага раёну Юрыя Семенчука, ахова клюбу не дала рады моладзі і выклікала міліцыянтаў. Студэнты не здаліся “бяз бою”. Міліцыянты, якія ацанілі колькасьць удзельнікаў бойкі ў паўсотні чалавек, задзейнічалі фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі. Ёсьць пацярпелыя. Цяпер, паводле “ВГ”, пракуратура высьвятляе наколькі правамернымі былі дзеяньні міліцыянтаў, і ўвогуле – хто каго зьбіваў.
Нагадаем, што нядаўна ў Гомелі грамадзяне падобным чынам адзначылі Дзень міліцыі.
-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары