Здарэнні11

Загадчыца аддзялення Гомельскага медыцынскага каледжа абвінавачваецца ў атрыманні хабару

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля разглядае справу ў дачыненні да загадчыцы аддзялення павышэння кваліфікацыі Гомельскага медыцынскага каледжа, якая абвінавачваецца ў атрыманні хабару ад навучэнцаў (чч. 1, 2 арт. 430 КК). 

Выкладчыца была затрыманая ў снежні 2013 года паводле падазрэння ў атрыманні незаконнага ўзнагароджання за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб здачы залікаў.

На гэтым этапе ў судзе дапытваюць сведак, больш за 40 чалавек. Так, некаторыя навучэнцы — а гэта медсёстры, якія праходзілі ў каледжы курсы павышэння кваліфікацыі, — далі паказанні, што ў снежні 2013 года перад здачай заліку яны збіралі грошы (ад 50 да 100 тысяч рублёў), здавалі іх старасце групы для перадачы загадчыцы аддзялення. Збор грошай праходзіў для таго, каб «залік прайшоў спакойна, не задавалі дадатковых пытанняў, і каб усе здалі яго». Так растлумачыла стараста адной з груп. Стараста іншай групы адзначыла, што «наогул гэта заўсёды так было, грошы для выкладчыкаў збіралі заўсёды, так прынята, і каб не збіраць грошы — гэта нават не абмяркоўвалася». Медсёстры растлумачылі, што адзін раз на пяць гадоў яны абавязаныя праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі, і ў выпадку неатрымання пасведчання ад праходжанні такіх курсаў яны пазбавіліся б даплат на працы. 

Згодна з паказаннямі старасты групы, перад залікам група сабрала прыкладна паўтара мільёна рублёў. На 400 тысяч яны купілі канцтавары для каледжа, 100 тысяч пералічылі за паслугі мабільнай сувязі загадчыцы аддзялення паводле яе просьбы, а яшчэ мільён вырашылі ўручыць службовай асобе. За некалькі дзён да заліку стараста групы пайшла да загадчыцы аддзялення і ўручыла ёй пакет з канцтаварамі і канверт з грашыма. Потым старасту выклікалі ва УУС, і там яна даведалася, што яе дзеянні былі зафіксаваныя на відэа. Стараста групы напісала яўку з павіннай і прызналася ў даванні хабару службовай асобе. 

Такія паказанні дала і яшчэ адна стараста. Толькі ў гэтым выпадку група набыла для загадчыцы аддзялення гарбату і каву ў падарункавай упакоўцы, а ў канверт уклалі 500 тысяч рублёў. «Мы такім чынам хацелі павіншаваць загадчыцу аддзялення з надыходам Раства і Новага года, падразумяваючы, каб да нас нястрога паставіліся на заліку», — растлумачыла медсястра. 

У выніку ў дзень здачы заліку, паводле слоў сведак, яны яго наогул не здавалі, гэта значыць не цягнулі білеты, не адказвалі на пытанні. «Нас проста сабралі і раздалі пасведчанні, што мы прайшлі курсы», — дадала стараста. 

У дакументацыі ж былі ўказаныя нумары білетаў, якія нібыта цягнулі навучэнцы, і пастаўленыя адзнакі аб заліку. 

Слуханні крымінальнай справы працягваюцца. Яшчэ неабходна апытаць прыкладна палову сведак, вывучыць доказы па справе, выслухаць меркаванні бакоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»8

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?30

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры16

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць