Таймер
Проста ўвядзіце ў пошукавым радку «Timer» і патрэбную колькасць часу. Праўда, з беларускай мовай не працуе. І старонку нельга закрываць. Але проста і зручна, па заканчэнні часу будзе гукавы сігнал.

Lego
Пагуляйце ў Lego у вашым браўзеры Chrome. Упішыце адрас buildwithchrome.com, абярыце мапу і гуляйцеся. Гэта праўда забаўна.

Сапраўдныя мапы
Мапа, знаёмая нам са школы, істотна скажае свет і наша ўяўленне аб яго памерах. Мапы Гугл у гэтым сэнсе лепш, але і яны не ідэальныя. А каб лепш арыентавацца ў сапраўдных памерах краін і кантынентаў, ёсць гульня-пазл. Знайдзіце Аўстралію:)

Google Sky
Уводзіце google.com/sky і адпраўляецеся ў касмічнае падарожжа проста ў вашым браўзеры. Усё навукова выверана. І вось тут — наша галактыка.

Змейка ў Ютуб
Доўга грузіцца відэа? Зарубіцеся ў змейку. Відэа на паўзу і адначасовае націсканне стрэлак улева і ўверх.

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары