Улада

«Атлянт‑М» купляе «Юколу Мотарс» ды аўтацэнтры «Ford» і «Nissan»

Зьдзелка знаходзіцца ў стадыі завяршэньня.

Міжнародны аўтамабільны холдынг (МАХ) «Атлант‑М» купляе прадпрыемства «Юкола Мотарс» і размешчаныя на вуліцы Баравой у Мінску два аўтацэнтры «Ford» і «Nissan», што яму належаць. Пра гэта БелаПАН паведаміў памочнік генеральнага дырэктара МАХ «Атлант‑М» Ілья Прохараў.

Паводле яго слоў, у канцы 2007 года перамовы ўвайшлі ў практычную стадыю, а цяпер можна гаварыць аб тым, што здзелка знаходзіцца ў працэсе завяршэння.

Як зазначыў І.Прохараў, у сувязі з заключэннем гэтай здзелкі будзе адкрыты першы ў Беларусі аўтагорад «Атлант‑М — Баравая». Ён размесціцца ў Мінску па адрасе: вуліца Баравая, 2 (раён развязкі вуліца Лагойскі тракт — Віцебская траса — Мінская кальцавая аўтадарога).

Аўтагорад «Атлант‑М — Баравая» пакуль складаецца з двух сучасных аўтацэнтраў, якія працуюць з маркамі «Ford» і «KIA» (замест «Nissan»). Абодва аўтацэнтры гатовы да прыёму першых наведвальнікаў.

Да 2011 года МАХ «Атлант‑М» плануе пабудаваць на тэрыторыі аўтагорада яшчэ адзін аўтацэнтр, перамовы па адкрыцці якога вядуцца з некалькімі аўтавытворцамі.

***

Міжнародны аўтамабільны холдынг «Атлант‑М» — найбуйнейшае ў СНД аб’яднанне кампаній, якія спецыялізуюцца на продажы, гарантыйным і сэрвісным абслугоўванні легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, пастаўках запчастак. «Атлант‑М» заснаваны ў 1991 годзе ў Беларусі, цяпер валодае сеткай больш чым з 30 сучасных аўтацэнтраў і спецыялізаваных сэрвісных прадпрыемстваў. Гэта адзіны холдынг, які працуе ў найбольш буйных гарадах адразу трох рынкаў СНД — Расіі, Беларусі і Украіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі7

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока1

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены33

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць