Мова3030

Ці праўда, што па-беларуску не кажуць «добрай раніцы»?

Фота: Megan Lorenz, onebigphoto.com

У каментарах да артыкула «Як вітацца па-беларуску» разгарэлася спрэчка адносна ўжывання ў беларускай мове выразу «добрай раніцы». Чытачы адзначаюць: ад самага ранку трэба казаць «дзень добры».

У іншых славянскіх мовах аналагі «добрай раніцы» сустракаюцца. Напрыклад, «доброго ранку» ва ўкраінскай ці «dobré ráno» ў чэшскай і славацкай. Але некаторыя славяне ад самай раніцы кажуць «дзень добры». Напрыклад, палякі — «dzień dobry».

«На шматлікіх форумах людзі выказваюцца, што ім падабаецца гаварыць «добрай раніцы» і «дабранак». А калі падабаецца, то чаму забараняць? — кажа Настасся Роўда, выкладчык «Мова Нанова – Маладзечна». — Нягледзячы на тое, што сама гэты варыянт не ўжываю, бо ведаю пра яго «ненарматыўнасць».

Кіраўнік і выкладчык курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка згадвае: «Адным з найвялікшых аўтарытэтаў у беларускай мове для мяне застаецца светлай памяці Юрась Бушлякоў, мой настаўнік і сябар. Спадар Юрась заўжды казаў, што «добрай раніцы» казаць нельга, што гэта калька. Таму, кіруючыся прынцыпам чысціні мовы, трэба зважаць на гэта».

Але забараняць некаму так казаць Лабадзенка не лічыць магчымым: «Як казаў вялікі Купала, «беларускай я песні ўладар» — і кожны беларускамоўны чалавек можа паўтарыць гэта за Песняром. Ніводзін народ у свеце не гаворыць на літаратурнай мове — таму я не прыхільнік метадаў «моўнай паліцыі», каб адразу біць лінейкай па ілбе таго, хто адхіляецца ад нормы».

«Гістарычна гэты зварот не мае грунту. Сапраўды, у беларускай мове ён не зафіксаваны, у дыялектнай практыцы таксама, — тлумачыць мовазнаўца Вінцук Вячорка. — Аднак пад уплывам іншых моваў (у нашай сітуацыі хутчэй за ўсё гэта расійская) ён распаўсюдзіўся, яго ўжываюць. Не думаю, што яго трэба калёным жалезам выпальваць. Слова «ранак», слова «раніца» — беларускія. Ужыванне «добрай раніцы» не пярэчыць задачам зберажэння самабытнасці беларускай мовы».

Вячорка мяркуе, што і самі расейцы, хутчэй за ўсё, ўзялі такі зварот ад немцаў ці французаў. Сялянскім традыцыйным культурам ён не ўласцівы: «Раніца як асобная пара не вылучаецца, адразу пачынаецца працоўны дзень». Магчыма, такі зварот з’явіўся ў расійскай каля XVIII стагоддзя, кажа мовазнаўца.

А вось «прывіт» Вячорка не рэкамендуе ўжываць. Хаця па-ўкраінску кажуць «привіт», а па-руску — «привет», гэта гучыць недарэчна па-беларуску, мяркуе ён. Па-нашаму лепш: вітаю!

Каментары30

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць