Свет1616

Паводка ў Сочы: затопленыя вакзал і аэрапорт, жыхароў эвакуіруюць

З-за моцных дажджоў у Сочы і суседнім Адлеры пачалася моцная паводка. У горадзе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чыгуначны вакзал і аэрапорт залітыя вадой, іх праца прыпыненая. Тысячы пасажыраў не могуць пакінуць горад, бо Расавіяцыя афіцыйна закрыла аэрапорт Сочы на прылёт і вылет самалётаў з-за падтаплення лётнага поля.

Як паведамляе прэс-служба Краснадарскага краю, улады Сочы пачалі эвакуацыю жыхароў з затопленых раёнаў.

«Рака Херота выйшла з берагоў, чыгуначны вакзал затоплены, цягнікі спынілі рух, да Адлера не ходзяць, затапіла аэрапорт, пад метр стаяла вада. Каля 2000 пасажыраў цяпер знаходзяцца ў аэрапорце», — цытуе прэс-служба мэра Сочы Анатоля Пахомава.

Некаторыя жыхары горада звязваюць паводку з парушэннямі ў ходзе будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў пры падрыхтоўцы да зімовай Алімпіяды 2014 года.

«На нашай вуліцы гэта асабліва распаўсюджаная з'ява, — кажа мясцовая жыхарка Ірына Серанко, вымятаючы паток вады венікам у канаву. — Таму што пры будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў парушылі натуральны вадасцёк, у людзей ліўневыя канавы запаўняюцца, водаадвода няма».

Акрамя таго, жыхары паведамляюць пра перабоі ў водазабеспячэнні. Праца помпавай станцыі пад Сочы, якая праводзіць ваду ў бліжэйшыя пасёлкі, таксама спыненая з-за паводкі.

Моцны дождж у Сочы і суседніх горах пачаўся ў ноч на чацвер і ішоў увесь дзень з невялікімі перапынкамі. Паводле дадзеных МНС, раніцай за гадзіну выпала каля 100 мм ападкаў пры месячнай норме 130 мм. Узровень вады ў рэках Хоста, Кудэпста і Херота падняўся да небяспечных узроўняў. Да 13 гадзін па мясцовым часе ў горадзе выпала ўжо 179 мм ападкаў.

Ліўневая каналізацыя адразу ў некалькіх раёнах горада не спраўляецца з нагрузкай. Жыхары горада і турысты посцяць у сацсеткі сотні фатаграфій затопленых вуліц, двароў і дарог.

Найбольш цяжкая сітуацыя ў Адлерскім раёне: там на тэрыторыі саўгаса «Расія» аказаліся падтопленымі каля 400 дамоў.

У бліжэйшыя некалькі гадзін сіноптыкі прагназуюць утварэнне ў Чорным моры смерчаў з магчымым выхадам на сушу.

Улады прыступілі да эвакуацыі турыстаў і мясцовых жыхароў. Паведамляецца, што людзі будуць размешчаныя ў санаторыі «Кудэпста» і ў Імерэцінскай нізіне. Мэр Сочы Анатоль Пахомаў запэўніў, што ўсіх пацярпелых забяспечваюць харчаваннем і вадой.

Паводоле дадзеных МНС, да ліквідацыі наступстваў паводкі ўжо прыцягнута больш за 470 чалавек і больш за 100 адзінак тэхнікі.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць