Афіша

Першы «Беларускі інтэлектуальны фестываль» пройдзе 16 ліпеня

Запрашаюцца неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры.

У мінскім клубе Re:public 16 ліпеня пройдзе «Беларускі інтэлектуальны фестываль» — забаўляльны інтэлектуальны паб-квіз. Пачатак а 19-й гадзіне, уваход для гледачоў — 50 тысяч.

Для ўдзелу ў фэсце не спатрэбяцца глыбокія веды гісторыі ці культуры, хопіць простай кемлівасці і неабыякавасці да названых тэм.

Набіраюцца каманды ад 2 да 10 чалавек (аптымальна — 6-8), згуляюць першыя 30 зарэгістраваных каманд. Рэгістрацыя да 10 ліпеня праз суполку «УКантакце».

Кожны тур фестывалю мае назвы-тэматыкі: «Не пакідайце мовы нашай…», «Ад мора да мора», «Дудка беларуская», «З народных крыніц», «Ведай, каток, свой куток», «Руская мова як замежная», «Адзін чорт маляваў», «Сучаснае жыццё». Фінальны тур мае тэму-назву «Ні адказу, ні прыказу». Наведнікаў чакаюць выступ паэта Віктара Жыбуля і музычныя сюрпрызы.

Гэта не першая спроба інтэлектуальнай гульні на беларускую тэматыку: напрыклад, з зімы ладзіліся (у меншых маштабах) інтэлектуальна-забаўляльныя турніры VARTA.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся1

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі53

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА7

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік10

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары8

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць