Андрэй Расінскі. Кадры

«Старым тут ня месца»

poster Старым тут ня месца (No Country for Old Men)
ЗША, 2007, каляровы, 122 хв.
Рэжысэры: Джоэл і Этан Коэны
Ролі выконваюць: Джош Бролін, Хаўер Бардэм, Томі Лі Джонз, Вудзі Гарэльсан, Келі МакДональд, Гарэт Дзілагант
Жанр: Крымінальная драма паводле раману Кормака МакКарці
Прызы: “Оскары” за рэжысуру, найлепшы фільм, найлепшы сцэнар, найлепшы мантаж, найлепшую акторскую ролю (Хаўер Бардэм), намінацыя на “Залатую галіну” Канскага кінафэсту; усяго 80 узнагародаў і 31 намінацыя
Адзнака: 8 (з 10)

Паляўнічы на аленяў знаходзіць у пустыні побач з расстралянымі трупамі 2 млн даляраў і валізкі з наркотыкамі. Прысабечыўшы знойдзенае, герой нажывае сабе праблему. Цяпер па ягоных сьлядох ідзе маньяк (Хаўер Бардэм), наняты наркакартэлем сьледчы (Вудзі Гарэльсан) і мэлянхалічны шэрыф (Томі Лі Джонз)…

Увесь кайф карціны братоў Коэнаў – у пустотах і дыялёгах. Амаль няма перастрэлак, адсутнічаюць кананічныя мардабоі, стужка, як і жыцьцё, абрываецца на паўфразе. Кніжна-банальныя дыялёгі выклікаюць ступар і радасьць прыхаванай іроніяй; а ціхая гутарка забойцы з гандляром вартая тысячы выбухаў. Ляканічны мінімалізм: музыка гучыць толькі на тытрах, задумлівыя пэйзажы, асалода дэталяў. Грошык для лёсаваньня, не запэцканыя крывёю пантофлі, выбіты стрэлам замок…

У фільме геніяльныя акторскія маскі. Нерухома-каменны маньяк у выкананьні Бардэма з фрызураю наведвальніка бардэлю (грым рабіўся паводле сапраўднае фатаграфіі); імпэтны паляўнічы (Джош Бролін), якому не ўцячы ад уласнага кону; Томі Лі Джонз у ролі сьцішанага паліцэйскага.

Маска шэрыфа – традыцыйная для Лі Джонза, але ў гэнае стужцы, паляўнічы імпэт зьнікае, надыходзіць апатыя; дабро стамілася ганяцца за злом. Тым болей, што гэтае зло не бяруць ні стрэлі, ні словы, ні аўтамабільная катастрофа.

Этан і Джоэл Коэны без ружовай рамантыкі глядзяць на сьвет, што ляжыць у зле, прапануючы ў якасьці лекаў неперадавальны чорны гумар і выкшталцоную іронію стылю.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць