Вялікабрытанія плануе далучыцца да Германіі і ЗША ў праграме НАТА па адпраўкі ў Прыбалтыку кантынгенту войскаў для абароны ад «расійскай агрэсіі», піша Financial Times. Па дадзеных выдання, пра такое рашэнне кіраўнік брытанскага вайсковага ведамства Майкл Фалон абвесціць на сённяшнім саміце міністраў НАТА ў Бруселі.

Мяркуецца, што тэрміны размяшчэння войскаў устанаўлівацца не будуць, аднак склад кантынгенту будзе рэгулярна абнаўляцца. Гэта дазволіць саюзнікам абысці магчымыя прэтэнзіі Расіі з нагоды парушэння заключанага пасля заканчэння халоднай вайны пагаднення аб адпраўцы армій ва Ўсходнюю Еўропу.
Хутчэй за ўсё гаворка будзе ісці аб адной роце, гэта значыць прыкладна сотні брытанскіх вайскоўцаў, а таксама аб павелічэнні колькасці інструктараў ва Украіне (цяпер іх 75). Пры гэтым выданне адзначае, што Масква хутчэй за ўсё будзе незадаволеная гэтым рашэннем. Раней у Крамлі неаднаразова абвінавачвалі НАТА ў спробах падабрацца бліжэй да расейскіх межаў і пашырыць сферу ўплыву ва Усходняй Еўропе.
FT распавядае, што на саміце Фалон падкрэсліць прыхільнасць Вялікабрытаніі ідэі абароны «суверэнітэту дэмакратычных дзяржаў Усходняй Еўропы». Ён дадасць, што брытанскія інструктары ўжо навучаюць украінскія войскі, а самалёты каралеўскіх ВПС ўдзельнічаюць у патруляванні неба Прыбалтыкі.
Каментары