Улада1717

Ярмошына: Узмоцненае запрашэнне студэнтаў на выбарчыя ўчасткі — гэта выхаванне

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта ў Беларусі пачынае карыстацца ўсё большым поспехам, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 8 кастрычніка ў эфіры анлайн-вяшчання ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия».

За два дні датэрміновага галасавання, 6 і 7 кастрычніка, паводле даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў склала 10,94%, што перавышае яўку за такі ж перыяд на выбарах 2010 года. 

«Яўка высокая, гэта таксама можна растлумачыць з улікам таго, што ў нас галасуюць не толькі тыя, каго ўзмоцнена запрашаюць на выбарчыя ўчасткі, напрыклад студэнты, але вельмі пазітыўна ацанілі гэту форму людзі, якія нікуды не едуць на выхадныя, — гэта пенсіянеры», — сказала Ярмошына. 

Пры гэтым, паводле яе слоў, «узмоцненае запрашэнне» студэнтаў з боку адміністрацый навучальных устаноў на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання не з'яўляецца парушэннем заканадаўства: «Калі іх запрашаюць — чаму не? Гэта выхаванне. У нас, разумееце, як толькі пачынаюць працаваць з моладдзю, адразу ж — парушэнне. Вось дзяцей водзяць на матчы, гэта не школьнае мерапрыемства, але гэта выхаванне, гэта паказ дзецям, што можна бавіць час інакш і жыць інакш. Дык вось запрашэнне студэнтаў на выбары — гэта таксама выхаванне, выхаванне грамадзян». 

Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла таксама, што нагоды для жорсткай крытыкі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года няма, «галоўнае — не сапсаваць уражанне апошнімі днямі». 

7 кастрычніка Ярмошына пасля датэрміновага галасавання на сваім выбарчым участку сказала журналістам: «Цэнтрвыбаркам супраць стымулявання датэрміновага галасавання». Кіраўнік ЦВК адзначыла, што прагаласаваць датэрмінова з'яўляецца «абсалютным правам выбаршчыкаў». «Мы не пытаемся, чаму яны вырашылі прагаласаваць датэрмінова. Гэта права выбаршчыка — прагаласаваць датэрмінова ці ў дзень выбараў», — дадала яна. 

У той жа час студэнты і навучэнцы розных навучальных устаноў паведамляюць, што кіраўніцтва рэкамендуе ім прагаласаваць датэрмінова, інакш у іх могуць з'явіцца праблемы з засяленнем у інтэрнаты. Тым, хто галасуе датэрмінова, даюць выхадныя з суботы па панядзелак. Падобная інфармацыя прыходзіць і ад рабочых дзяржпрадпрыемстваў.

Глядзіце таксама: Як студэнты галасуюць добраахвотна ВІДЭА

Каментары17

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць