Культура44

Кампанія «Kinderfoх» прэзентавала «Казкі Беларусі» для іPhone і іPad

Дадатак для мабільных тэлефонаў «Казкі Беларусі» для дзяцей і дарослых у мінскай галерэі «Ў» прэзентавала кампанія «Kinderfoх». Гэта 93 казкі, якія па-беларуску агучыў лідар гурту «Палац» Алег Хаменка.

Аўтары праекта: Леанід Каліценя, Андрэй Залатар, Алег Хаменка

Аўдыёверсія праекта суправаджаецца ілюстрацыямі ў нацыянальнай традыцыі, мастачкі Юлі Рудніцкай. Як паведамляюць распрацоўнікі, мабільныя «Казкі Беларусі» даступныя для спампоўвання за невялікую плату.

«Усе казкі падзеленыя на пяць раздзелаў: казкі для дзяцей, казкі пра жыццё, казкі пра жывёлаў, казкі для дарослых і чароўныя казкі. Упэўненыя, што кожны зможа знайсці казку, адпаведную ягонаму настрою і светапогляду», — кажа прадзюсар мабільнага дадатку Андрэй Залатар.

Лідэр этна-гурту «Палац», збіральнік і выканаўца беларускіх народных казак Алег Хаменка гэтак патлумачыў свой удзел у праекце:

«Я не проста музыка, а музыка, які па жыцьці зьвязаны з фальклорам. Бо для таго, каб граць нацыянальную музыку, трэба было адштурхнуцца ад фальклору. Вось гэтае жаданне яшчэ раз пераасэнсаваць наш фальклор было вельмі важным, і казкі тут граюць значную ролю. У іх можна знайсці новыя вобразы, новыя сюжэты — і гэта тая нашая спадчына, якая ёсць скарбам, які цяжка скрасці».

Карыстальнікам мабільных тэлефонаў кампанія «Kinderfoх» вядомая такімі праектамі, як «Беларуская азбука для іPad», «Простая навука», «Панда WWF» і іншымі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць