Грамадства1616

Беларусам абяцаюць грошы за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй

Грамадзяне будуць атрымліваць грошы за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй, гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №101 ад 5 лютага 2016 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«Выплата ўзнагароджання і іншых выплат фізічнай асобе, якая спрыяе выяўленню карупцыі, праводзiцца ў выпадках: падачы інфармацыі, прадметаў і дакументаў, якія садзейнічалі выяўленню карупцыйнага злачынства; падачы звестак пра месцазнаходжанне асобы, якая знаходзіцца ў вышуку за карупцыйнае злачынства; падачы інфармацыі пра месцазнаходжанне грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, атрыманых у выніку здзяйснення карупцыйнага злачынства; садзейнічання прадухіленню або кампенсацыі шкоды, нанесенай карупцыйным злачынствам; аказання іншага садзейнічання органам крымінальнага пераследу, які меў значэнне для процідзеяння карупцыйным злачынствам», — сказана ў дакуменце.

Калі гаворка ідзе пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства, то выплачваецца да 50 базавых велічынь, менш цяжкае — да 30 базавых.

«Робяцца выплаты кампенсавальнага характару да 10 базавых велічынь на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць зробленыя фізічнай асобай выдаткі», — адзначаецца ў дакуменце. Выплата прызначаецца пракуратурай на падставе хадайніцтва органа крымінальнага пераследу пры прыняцці рашэння па крымінальнай справе, што паступіла для накіравання ў суд і ў некаторых іншых выпадках.

Пад фізічнымі асобамі тут не маюцца на ўвазе тыя, хто з'яўляецца вайскоўцамі або супрацоўнікамі дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія змагаюцца з карупцыяй. Не распаўсюджваецца дзеянне дакумента і на ўдзельнікаў працэсу пры расследаванні па крымінальных справах.

«Выплата ўзнагароджання і іншых выплат не робіцца фізічным асобам, якія аказваюць садзейнічанне ў выяўленні, спыненні, раскрыцці або расследаванні карупцыйнага злачынства, у здзяйсненні якога яны ўдзельнічалі», — падкрэсліваецца ў пастанове.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць