Эканоміка66

Шчоткіна: Кожны работнік павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу

Кожны работнік павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства.

«Аналіз прычын нявыплаты заработнай платы паказвае, што прадпрыемствы маюць праблемы з рэалізацыяй прадукцыі, несвоечасовай выплатай выкананых аб'ёмаў работы, стратнай работай на працягу доўгага перыяду, — адзначыла міністр. - Аднак своечасовасць выплаты заработнай платы работнікам — гэта абавязак наймальніка ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам. Чалавек павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу».

Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што пытанням своечасовасці выплаты заработнай платы пастаянна ўдзяляецца павышаная ўвага. У 2015 годзе запазычанасць па заработнай плаце дапускалі арганізацыі ўсіх абласцей і Мінска. Трэба адзначыць, што ў Брэсцкай і Гродзенскай вобласці гэтыя пытанні практычна адразу ж здымаліся, дадала кіраўнік ведамства.

За нясвоечасовую выплату заработнай платы да адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем санкцый у выглядзе штрафу ў мінулым годзе прыцягнуты больш за 3,6 тыс. наймальнікаў і амаль 4 тыс. службовых асоб на суму больш як Br11 млрд (у 2014 годзе — Br7,6 млрд).

Унесены змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы павелічэння тэрмінаў іскавай даўнасці за нявыплату заработнай платы — з двух месяцаў да аднаго года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць