Грамадства33

За ўдзел у Дні Волі і пікетаванне расійскага пасольства даюць вялікія штрафы

Фота Сяргея Гудзіліна

У Цэнтральным раённым судзе Мінска з раніцы 7 красавіка праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаваньня расейскай амбасады ў абарону Надзеі Саўчанкі і шэсьця на Дзень Волі. Пікет салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай адбыўся 21 сакавіка, а за 25 сакавіка на шэраг актывістаў міліцыя склала пратаколы за ўдзел у шэсьці ад помніка Янкі Купалу да кінатэатру «Кастрычнік», якое палічылі несанкцыянаваным.

За першую палову дня былі вынесеныя некалькі пастаноў аб штрафах у вялікім памеры. Гэтак, на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў) аштрафавалі актывістаў Мікалая Казлова, Леаніда Кулакова, Максіма Вінярскага, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Меха.

Штраф у 20 базавых велічынь (4,2 млн) атрымаў актывіст АГП Антось Жылка. Суд над лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 12 красавіка, як і над Віктарам Гутоўскім. Таксама перанесены працэс над Вячаславам Сіўчыкам.

Сёньня таксама прызначаныя працэсы над актывістамі Вольгай Маёравай, Зьмітром Паліенкам, Алесем Макаевым ды іншымі.

Пастановы за Дзень Волі разглядалі судзьдзі Вікторыя Шабуня, Натальля Вайцэховіч, Міхаіл Хома, Тацяна Рак, Валер Есьман.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць