«На мой жартаўлівы допіс у ДАІ з нагоды двухразовага перавышэння хуткасці цягам аднаго дня атрымаў сур’ёзны адказ. ДАІ рэспект», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку мінчук Алесь Гуркоў.
У сваім запыце мінчук прасіў моцна яго не караць.
«Добры дзень!
Прашу пра зніжку як для аптовага кліента.
Прашу ўлічыць, што я ў гэты дзень адпакутаваў на мяжы, а менавіта:
- у мяне забралі гамак, які я вёз для любімай цешчы, які перавышаў вагу на 3 кг ад нормы;
- мяне пратрымалі цэлую ноч на мяжы, пакуль складалі паперы;
- пазней суд яшчэ даў штраф 2.500.000 рублёў (недэнамінаваных)
Раніцай адпусцілі, таму ехаў з вельмі паганым настроем. Прашу ўлічыць напісанае і моцна не караць.
З павагай, Алесь Гуркоў»
На гэта аддзел па забеспячэнні дзейнасці Адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі даслаў мінчуку вычарпальны адказ:

«Варта адзначыць, што прыведзеныя вамі довады не могуць быць прызнаны змякчальнымі абставінамі нават у ходзе вядзення адміністрацыйнага працэсу ў агульным парадку», — тлумачыцца ў лісце.

-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары