Тозік не збіраецца працягваць кантракт з трэнерам зборнай Беларусі па плаванні пасля Рыа-2016
17 жніўня адбылося пасяджэнне трэнерскага савета нацыянальнай каманды Беларусі па плаванні з удзелам кіраўнікоў Беларускай федэрацыі плавання, на якім былі падведзены папярэднія вынікі ўдзелу беларускіх плыўцоў у XXXl Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, паведамляецца на старонцы БФП у «Фэйсбуку».

Былі заслуханы справаздачы галоўнага трэнера Дзмітрыя Манцэвіча і спецыялістаў нацыянальнай каманды.
У сваім выступе старшыня федэрацыі Анатоль Тозік (у мінулым — намеснік прэм'ер-міністра і былы амбасадар Беларусі ў Кітаі) заявіў аб немэтазгоднасці падаўжэння кантракту з Дзмітрыем Манцэвічам.
Напярэдадні бронзавая медалістка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю «Прессболу» крытычна выказалася аб працы галоўнага трэнера і заявіла пра «нездаровую абстаноўку ў камандзе».
Дзмітрый Манцэвіч узначаліў зборную Беларусі ў 2014 годзе. Да гэтага ён паспяхова працаваў са зборнай Славеніі, а таксама са спартоўцамі Італіі, Турцыі, Ізраіля, ПАР, Аўстраліі.
Каментары