Каханне і сэкс1010

Аўтарка рамана «Есці, маліцца, кахаць» сышла ад мужа да сяброўкі

Праз два месяцы пасля навіны пра развод з мужам Жазэ Нуньесам, раман з якім апісаны ў бестсэлеры «Есці, маліцца, кахаць», пісьменніца Элізабэт Гілберт зрабіла яшчэ больш нечаканую заяву: яна закаханая ў сваю даўнюю сяброўку, амерыканскую пісьменніцу сірыйскага паходжання Раю Эліяс, і цяпер яны партнёркі. Пра гэта Гілберт напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Элізабэт Гілберт і Рая Эліяс. Фота abcnews.go.com

«Мы з Райей цяпер разам. Я кахаю яе, а яна кахае мяне», — піша Гілберт. Яна таксама пацвярджае, што менавіта пачуцці да сяброўкі, якую яна заўсёды лічыла сваёй «ролевай мадэллю» і «чалавекам, якому давярае больш за ўсё», сталі прычынай разводу з Жазэ. Гілберт тлумачыць, што ўсвядоміла сваю закаханасць пасля таго, як увесну Раі дыягнаставалі рак падстраўнікавай залозы і печані.

facebook.com/GilbertLiz

«Нешта здарылася з маім сэрцам і розумам пасля таго, як мы даведаліся дыягназ Раі, — працягвае Гілберт. — Смерць ці перспектыва смерці робіць няважным усё, што з'яўляецца несапраўдным, і ў гэтай прасторы рэзкай і поўнай рэалістычнасці я сутыкнулася з ісцінай: я не проста люблю Раю, я закаханая ў Раю. І ў мяне больш няма часу на адмаўленне гэтай ісціны».

Па словах Элізабэт, яны з Раяй вырашылі расказаць пра свой раман, бо «ісціна і празрыстасць» палегчаць іх сумеснае жыццё.

Гілберт з Жазэ Нуньесам. Фота huffingtonpost.com

Элізабэт Гілберт сустрэла свайго былога мужа Жазэ Нуньеса падчас падарожжа на Балі, дзе яна шукала сябе пасля краху свайго першага шлюбу. Менавіта сустрэча з Жазэ шмат гадоў таму стала для Элізабэт адпраўным пунктам да асабістага шчасця, а першы этап адносін з ім быў падрабязна апісаны ў трэцяй частцы рамана, выдадзенага ў 2006 годзе накладам больш за 10 мільёнаў копій. Элізабэт і Жазэ пабраліся шлюбам у 2007 годзе. Да гэтага з 1994 па 2002 год пісьменніца была замужам за Майклам Куперам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць