Эканоміка1414

МВФ ініцыюе карэнную змену сістэмы кіравання дзяржсектарам Беларусі

Міжнародны валютны фонд прапануе карэнным чынам перагледзець сістэму кіравання сектарам дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі. Паводле інфармацыі БелаПАН, адпаведныя захады фонд прапануе беларускім уладам зрабіць ужо ў 2017 годзе.

Нагадаем, з 2 па 15 лістапада ў Беларусі працавала місія МВФ, якая вывучала пытанні дзейнасці сектара дзяржпрадпрыемстваў.

Паводле інфармацыі БелаПАН, прапановы персаналу МВФ заключаюцца ў тым, каб перадаць усе дзяржпрадпрыемствы Беларусі ад міністэрстваў і канцэрнаў пад кіраванне адзінага дзяржоргана — Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Акрамя гэтага, валютны фонд рэкамендуе распрацаваць у 2017 годзе і прыняць комплексны закон аб дзяржпрадпрыемствах, у якім будуць прапісаныя адзіныя прынцыпы кіравання дзяржсектарам.

«Выкананне рэкамендацый МВФ патрабуе глабальных зменаў. Каб распрацаваць адзіны дакумент па кіраванні сектарам дзяржпрадпрыемстваў, неабходна правесці рэвізію ўсяго заканадаўства — у нас галіны па-рознаму рэгулююцца. У тэрміны, якія акрэслівае МВФ, гэта нерэальна зрабіць», — лічыць эксперт БелаПАН у фінансавых колах, знаёмы з прапановамі фонду.

Варта адзначыць, што пытанне аб рэфармаванні дзяржпрадпрыемстваў з'яўляецца сёння ключавым спрэчным пытаннем у перамовах беларускіх уладаў з МВФ аб заключэнні новай крэдытнай праграмы.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у кастрычніку персанал МВФ у Вашынгтоне паведаміў беларускаму боку аб тым, што ў выпадку ўрэгулявання спрэчных момантаў пытанне аб пачатку новай крэдытнай праграмы з Беларуссю можа быць разгледжанае выканаўчым саветам дырэктараў фонду ў снежні 2016-га або студзені 2017 года.

«Разгляд гэтага пытання залежыць ад таго, калі будуць завершаныя перамовы па новай праграме», — растлумачыў эксперт у фінансавых колах.

Між тым беларускія эканамісты лічаць, што да канца гэтага года новая крэдытная праграма Беларусі з МВФ заключаная не будзе.

«Сігналаў на карысць таго, што існуе палітычная воля выконваць рэкамендацыі МВФ і рэфармаваць сістэму кіравання дзяржсектарам, пакуль не з'явілася. На існай сістэме кіравання дзяржсектарам пабудаваная цяперашняя эканамічная мадэль, і мяняць яе сёння гатоўнасці няма», — мяркуе навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

Пры гэтым эксперт лічыць, што ў 2017 годзе ступень здольнасці дамаўляцца ў беларускага боку можа ўзрасці. «Калі плацяжы па дзярждоўгу будуць прыводзіць да значнага змяншэння золатавалютных рэзерваў, пазіцыя Беларусі ў перамовах з валютным фондам можа змяніцца, і гатоўнасць прыняць умовы крэдытора можа быць вышэйшай», — адзначыў Крук.

Назіральнікі чакаюць, што беларускі бок будзе шукаць эканамічную дапамогу ў Расіі, якая ў адрозненне ад МВФ разглядае пытанне выдзялення грошай Беларусі не толькі ў эканамічнай, але і ў палітычнай плоскасці.

«У Расіі набліжаецца прэзідэнцкая кампанія (выбары пройдуць у сакавіку 2018 году), і, зыходзячы з унутрыпалітычных і геапалітычных меркаванняў, расійскія ўлады акажуць эканамічную падтрымку Беларусі», — прагназуе старшы аналітык форэкс-брокера Forex Club Валерый Палхоўскі.

Калі такую падтрымку беларускі бок атрымае, лічыць ён, гатоўнасць афіцыйнага Мінска прымаць ўмовы МВФ будзе мінімальнай.

Як паведамлялася раней, 22 лістапада запланаваныя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Падчас размовы з расійскімі журналістамі на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным плануе «ціхенька абмеркаваць і дамовіцца» па найважнейшых пытаннях двухбаковых адносін.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся1

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі53

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА7

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік10

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары8

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць