Улада4141

Кіраўнік сената Польшчы сустрэнецца з Лукашэнкам і закране тэму беларускіх палякаў

wyborcza.pl

Маршалак польскага сената Станіслаў Карчэўскі на чале дэлегацыі наведае 5—6 снежня Беларусь па запрашэнні кіраўніка Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча, паведаміла 3 снежня пасольства Польшчы.У склад дэлегацыі ўваходзяць сенатары Яніна Сагатоўска, Станіслаў Гогач, Анджэй Місёлек, Лешак Пяхота і дэпутат Адам Андрушкевіч — сустаршыня Польска-беларускай парламенцкай групы.

Станіслаў Карчэўскі сустрэнецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам, Міхаілам Мясніковічам, а таксама са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Спікер сената Польшчы абмяркуе з беларускімі палітыкамі парламенцкае, рэгіянальнае супрацоўніцтва, пытанні малога памежнага руху, эканамічнае супрацоўніцтва і развіццё ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі. Ён закране таксама тэму палякаў, якія жывуць у краіне, і абмяркуе магчымасць завяршэння спрэчак вакол Саюза палякаў на Беларусі, адзначаюць у пасольстве.

Як указваюць у дыппрадстаўніцтве, візіт дэлегацыі сената супадае па часе з ратыфікацыяй беларускім парламентам дагавора паміж урадамі Беларусі і Польшчы ў галіне адукацыі.

Плануецца падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж сенатам Польшчы і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле інфармацыі пасольства, у ходзе візіту пройдзе сустрэча з палякамі, якія жывуць у Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі.

Акрамя таго, на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта польская дэлегацыя сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі.

Польскія сенатары наведаюць РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Дэлегацыя ўшануе памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, брацкія магілы якіх знаходзяцца ў Курапатах на ўскраіне Мінска.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць