Улада2727

У беларусаў, якія прыбываюць у расійскія аэрапорты, пачалі правяраць пашпарты

У грамадзян Беларусі, якія прыбываюць у расійскія аэрапорты, пачалі правяраць пашпарты. Ці стане пашпартны кантроль пастаянным, залежыць ад дамоўленасцяў паміж МЗС Расіі і Беларусі, заявілі ў расійскай пагранслужбе.

Беларусы, якія прыбываюць на самалёце з Мінска ў Маскву, паведамляюць у сацсетках, што расійскія памежнікі сталі правяраць у іх пашпарты, хоць рэйс лічыцца ўнутраным і раней такіх праверак не было. У выніку пасажыры вымушаныя больш часу праводзіць у аэрапорце.

Як патлумачылі БелаПАН у пагранічнай службе ФСБ Расіі, гэта часовая мера, звязаная з тым, што зафіксавана шмат парушэнняў пры перасячэнні мяжы з Беларусі. Грамадзяне трэціх краін заўсёды павінны былі праходзіць пашпартны кантроль, растлумачылі ў пагранслужбе. Паколькі ў натоўпе пасажыраў складана выявіць, у каго беларускі пашпарт, а ў каго — замежны, правяраюцца ўсе, хто прыбывае з Беларусі ў Расію.

Ці стане пашпартны кантроль у расійскіх аэрапортах пастаянным, залежыць ад дамоўленасцяў паміж міністэрствамі замежных спраў Расіі і Беларусі. Цяпер гэта пытанне разглядаецца на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў, паведамілі ў расійскай пагранслужбе.

Там таксама запэўнілі, што гэта мера не звязаная з увядзеннем Беларуссю пяцідзённага бязвізавага рэжыму для замежнікаў (згодна з указам прэзідэнта Беларусі ад 9 студзеня для грамадзян 80 краін, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, з 12 лютага будзе дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым).

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў, што з беларускага боку такіх новаўвядзенняў няма. «У Нацыянальным аэрапорце Мінск пашпартны кантроль грамадзян Беларусі і Расіі на ўнутраных рэйсах па-ранейшаму не ажыццяўляецца, памежнікі працуюць у штатным рэжыме», — сказаў ён.

У МЗС Беларусі сітуацыю не каментуюць.

Наземны кантроль на беларуска-расійскай мяжы стаў больш жорсткім з лістапада 2016 года. Замежнікам па сутнасці забаранілі транзітам ехаць з Беларусі ў Расію — яны могуць патрапіць туды толькі праз міжнародныя пункты пропуску. На мяжы паміж Беларуссю і Расіяй такіх няма, таму замежным турыстам застаецца ехаць у аб'езд праз Латвію або праз пункт пропуску «Новыя Юркавічы» ў Бранскай вобласці, які мае статус міжнароднага, бо знаходзіцца на стыку межаў Беларусі, Украіны і Расіі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону38

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням5

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону38

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць