Афіша

У Магілёве пакажуць невядомыя фота часоў Другой сусветнай

У Музеі гісторыі Магілёва 25 студзеня адкрыецца выстава «Невядомы Магілёў», якая стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы і музеефікацыі выяваў горада Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны.

Вялікую частку прадстаўленых фота знайшоў і набыў за свой кошт энтузіяст гісторыі горада Алег Давід Лісоўскі, які сабраў больш за 2000 здымкаў старога Магілёва. Больш за 200 з гэтых фота будуць прадстаўленыя на выставе, распавёў калекцыянер.

Жаўнеры вермахта часта бралі фотатэхніку з сабой на вайну і зрабілі шмат каштоўных кадраў, на якіх аказалася адлюстраванай гісторыя Магілёва ў гады нямецкай акупацыі.

«Асаблівую цікавасць выклікае серыя фотаздымкаў, зробленых 10 красавіка 1942 года падчас т.зв. «магілёўскага цунамі» — трагедыі на Дубравенцы, што забрала сотні чалавечых жыццяў.

Сярод фотаздымкаў маюцца таксама невядомыя раней выявы масавага публічнага смяротнага пакарання на Савецкай плошчы ў красавіку 1942 года. Увагу выклікаюць таксама здымкі, зробленыя салдатамі вермахта на Буйніцкім полі падчас баёў у ліпені 1941 года», - паведамляе старонка музея ў Facebook.

Таксама фота паказваюць гістарычную архітэктурна-планіровачную структуру горада — ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя магілёўскія храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя.

Адкрыццё выставы адбудзецца 25 студзеня ў 17.00 у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Закрыецца выстава 26 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду6

«Ці можна Ціханоўскага пад сафіты і пытаць пра планы, а потым паказваць, як ён рыдае?»49

Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць17

Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін20

Іван Краўцоў: Тое, што мы казалі 4 гады запар амерыканцам і еўрапейцам, пачало адбывацца22

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага аб’екта ў Фардо пасля атакі ЗША

Украіна ўвяла санкцыі супраць завода ў Беларусі, які вырабляе дэталі снарадаў для расійскіх «Градаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць