Культура

У Юравічах ствараецца музэй на месцы першабытнага паселішча

Ужо добраўпарадкаваная тэрыторыя, збудаваная лесьвіца й прынятая канцэпцыя. Узрост стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах — прыкладна 26,5 тыс. гадоў.

Мінкульт Беларусі ўзгадніў праект стварэньня музея пад адкрытым небам — стаянкі першабытнага чалавека

Праектная прапанова па правядзеньні работ на аб’екце «Музэй пад адкрытым небам — стаянка першабытнага чалавека ў населеным пункце Юравічы

Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці» ўзгоднена на пасяджэньні Беларускай рэспубліканскай навукова‑мэтадычнай рады па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Узрост стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах — прыкладна 26,5 тыс. гадоў. Адной з найбольш сэнсацыйных знаходак археолягаў на месцы стаянкі стала галава маманта зь біўнямі, якая захавалася цалкам. Гэтая знаходка ўнікальная для Беларусі.

Цяпер добраўпарадкаваная тэрыторыя месца стаянкі, збудаваная лесьвіца на ўзгорак, дзе будзе знаходзіцца назіральная пляцоўка. Экспазыцыя жыльля першабытнага чалавека разьмесьціцца ў разрэзе ўзгорка, дзе праводзіліся раскопкі. Ужо падрыхтаваныя канцэпцыя музэю й тэматыка‑экспазыцыйны плян.

Музей будзе ўяўляць дзьве майстэрні: па апрацоўцы крэменю і майстэрню першабытнага мастака. Плянуецца ўстанавіць тры фігуры — мужчыны‑паляўнічага, жанчыны, якая ачышчае шкуру, і дзіцяці, якое падтрымлівае агонь.

Паводле: Жанна Катлярова, БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
У час, калі адзін ледавік падтаяў, а другі яшчэ не прыпоўз, Юравіцкая гара была ўзьбярэжжам вялізнага возера – мора Герадота // У Юравічах будзе музэй першабытнага чалавека (2006 г.)

Каментары

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек6

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць