Усяго патроху44

У Японіі бум на пікантныя стужкі для пэнсіянэраў

Сігеа Такуда знаходзіцца ў выдатнай форме, але ў астатнім выглядае так, як і любы іншы японец 74-х гадоў. Тры гады таму былы службовец перанёс інфаркт, але сёньня ён пачуваецца як ніколі здаровым і шчасьліва жыве зў жонгкай і дачкой у цэнтры Токіё. Вядома, ён вядзе больш актыўны лад жыцьця, чым большасьць пэнсіянэраў, але гэтым Такуда абавязаны сваёй падпрацоўцы — ён здымаецца ў парнафільмах.

Сігеа Такуда знаходзіцца ў выдатнай форме, але ў астатнім выглядае так, як і любы іншы японец 74 гадоў. Тры гады таму былы службовец перанёс інфаркт, але сёньня ён пачуваецца як ніколі здаровым і шчасьліва жыве з жонгкай і дачкой у цэнтры Токіё. Вядома, ён вядзе больш актыўны лад жыцьця, чым большасьць пэнсіянэраў, але гэтым Такуда абавязаны сваёй падпрацоўцы — ён здымаецца ў парнафільмах.

Насамрэч Сігеа Такуда — гэта сцэнічны псэўданім. Сваё сапраўднае імя мужчына не называе, бо, як ён сьцьвярджае, жонка й дачка ня ведаюць, што за апошнія 14 гадоў ён зьняўся прыкладна ў 350 эратычных фільмах.

Рэжысэр Гаічы Кона ўпэўнены, што эратызм пажылых людзей прываблівае й маладых гледачоў.

«Мне падаецца, ёсьць нешта, чым валодае толькі старое пакаленьне, і чаго няма ў маладых. Справа ў тым, што гэтыя людзі пражылі значна болей. Мы павінны іх паважаць і вучыцца ў іх», — з пачуцьцём заяўляе Кона.

Вэтэран порнаіндустрыі плянуе працаваць да 80 гадоў — а можа быць і даўжэй, калі акажацца запатрабаваным. Мяркуючы па тым, якім вострым попытам карыстаюцца ягоныя карціны, бяз працы ён наўрад ці застанецца.

Паводле зьвестак прадстаўнікоў індустрыі, штогадовы абарот японскага рынку парнафільмаў складае 1 мільярд даляраў. Доля сэгмэнту «для пажылых» увесь час павялічваецца й, паводле экспэртаў, будзе павялічвацца й надалей разам з старэньнем японскага грамадзтва.

Паводле InoPressa.ru

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць