Свет

Сяргей Грыц паведамляе з Горы

Беларус, фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Грыц знаходзіцца цяпер у напаўразбураным грузінскім горадзе Горы, які патрапіў пад абстрэлы расейскага войска.

Сёньня, у сераду, ужо пасьля дасягненьня дамоўленасьці пра адвод войскаў, спадар Грыц бачыў, як праз горад прайшла калёна расейскай вайсковай тэхнікі: «Калёна прыкладна з 50 грузавікоў, 5 БТРаў каля трэцяй гадзіны дня выйшла з Горы ў бок Тбілісі. Не даяжджаючы кілямэтраў 40 да Тбілісі, яны збочылі ў лесапаласу і сталі там лягерам. Ахоўвалі калёну некалькі грузавікоў з зэніткамі. У калёне ішоў фургон хуткай дапамогі, у якім было каля дзясятка паўднёваасэтынскіх добраахвотнікаў. Калі калёна збочыла ў лес, то яны вярнуліся назад у Горы. Ніякага супраціву ці кантролю ні з боку грузінскай паліцыі, ні з боку грузінскага войска гэтая калёна не сустрэла. Тут проста няма ні грузінскага войска, ні паліцыі».

Паводле Сяргея Грыца, салдаты, якія ехалі ў калёне, паведамілі, што яны прыбылі ў Грузію з Чачні. Іншыя заходнія фотакарэспандэнты бачылі сёньня на цэнтральнай плошчы Горы 10 расейскіх танкаў, а некалькі машын з зэніткамі заблукалі і праехалі далей па дарозе на Тбілісі, а потым вярнуліся да месца стаянкі асноўнай калёны. Ніякіх сутыкненьняў паміж расейцамі і грузінамі ў Горы сёньня не было, сьведчыць Сяргей Грыц.

«Цяпер з Тбілісі ў Горы едзе дыпляматычны канвой, каб разабрацца ў сытуацыі. Каля нас яны яшчэ не праехалі».

Сяргей Грыц выказаў таксама свае ўражаньні ад убачанага ў горадзе Горы: «Горад зусім пусты, учора там загінулі журналісты падчас абстрэлу, гарэлі дамы. На цэнтральнай плошчы Горы, дзе стаіць статуя Сталіна (гэта ягоная радзіма), было некалькі выбоінаў ад выбухаў ракет. Пабітыя шыбы ў банках і офісах, якія стаяць пустыя. Гараць кватэры, якія ніхто ня тушыць, бо няма каму. Паўсюль валяюцца вялікія мэталічныя і плястмасавыя аскепкі, і людзі думаюць, што гэта часткі бомбаў. Вуліцы абсалютна пустыя. Людзі зьяўляюцца на іх толькі зрэдку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Бясплатную прышчэпку ад віруса папіломы чалавека пачнуць рабіць неўзабаве. Вакцына ў Беларусь ужо паступіла

«Байсол» расказаў, як ідуць выплаты з экстраннага збору3

Цяплець у наступныя дні і не думае

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт7

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію21

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць