Улада2323

За час парлямэнцкай кампаніі Мілінкевіч наведаў ужо 24 гарады

Больш за 200 подпісаў сабраў Аляксандар Мілінкевіч падчас паездак па рэгіёнах як сябра ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл. Лідэр Руху «За Свабоду» наведаў 24 гарады і прыняў удзел у зборы подпісаў за 32 кандыдатаў.

Больш за 200 подпісаў сабраў Аляксандар Мілінкевіч падчас паездак па рэгіёнах як сябра ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл. Лідэр Руху «За Свабоду» наведаў 24 гарады і прыняў удзел у зборы подпісаў за 32 кандыдатаў.

«Подпісы зьбіраліся зараз значна лягчэй, чым падчас іншых кампаній. Відаць, што ў грамадзтве вырас пратэстны настрой, асабліва гэта бачна сярод пажылых людзей. Яны вельмі ахвотна падпісваліся за маладых палітыкаў, — паведаміў Аляксандар Мілінкевіч. — Аднак акрамя пратэсту па краіне бачна апатыя людзей, недавер да ўлады і выбараў, страх перад звальненьнем, які выкліканы кантрактнай сыстэмай. З гэтымі настроямі трэба змагацца і пераадольваць іх.

У кожным горадзе Аляксандар Мілінкевіч зацьвярджаў сабраныя подпісы ў выканкамах і меў магчымасьць паразмаўляць з кіраўнікамі мясцовай вэртыкалі.

«Мы вялі зьмястоўныя дыскусіі, людзям з вэртыкалі хочацца ведаць і іншы пункт гледжаньня, таму стаўленьне да размоваў было станоўчым. Па ўсёй краіне ўлада спрабуе гуляць ў нібыта дэмакратыю, хоча паказаць сябе з лепшага боку перад зьнешнімі назіральнікамі. Вылучылася толькі Гарадзенская вобласьць, там улада засталася ў мінулым. Напрыклад, у Мастах нас увесь час суправаджала міліцыя, у адкрытую назіралі за намі, прасілі патлумачыць, што мы робім, штрафавалі. Такога нідзе больш не было, — адзначыў Аляксандар Мілінкевіч.

Падчас размоваў, у кожным выканкаме лідэр Руху «За Свабоду» пакідаў кнігу «Аляксандар Мілінкевіч: Пытаньні і адказы», дзе сабраны самыя цікавыя пытаньні да яго і адказы на іх, што зьяўляецца своеасаблівай праграмай палітыка і паказвае ягоныя меркаваньні наконт палітыкі, эканомікі Беларусі, адносінаў з Расіяй ды ЭС, і многае іншае.

Разам кандыдаты, якія ўключылі Аляксандра Мілінкевіча ў склад сваіх ініцыятыўных груп, сабралі каля 60 тысяч подпісаў. Сярод іх — прадстаўнікі амаль усіх палітычных партый Беларусі. Па словах палітыка, гэтыя людзі актыўна дапамагалі яму падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе, а цяпер ён з радасьцю дапамагае ім, паколькі ўсе кандыдаты вартыя стаць дэпутатамі палаты прадстаўнікоў: «Наша мэта — паказаць людзям, што ў грамадзтве ёсьць салідарная альтэрнатыва, ёсьць вялікая каманда, якая выступае за перамены».

Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што галоўным падчас збору подпісаў быў выраз «Мы за перамены», паколькі людзі адчуваюць, што прыйшоў час штосьці зьмяніць: «Людзі ўдзячныя, што мы ёсьць, і мы павінны пастарацца вярнуць ім веру і аптымізм!»

Лідэр Руху «За Свабоду» плянуе прыняць актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі.

Каментары23

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць