Навука і тэхналогіі

Топ-10 навін навукі і тэхналогій, якія вы маглі прапусціць: самае цікавае за кастрычнік

Прапануем вашай увазе падборку самых цікавых навін кастрычніка з раздзелаў «Навука», «Тэхналогіі» і «Аўто», якія вы маглі не заўважыць.

1. Як працуе мікрахвалевая печ і чаму ўсе думаюць, што ў СССР яны былі забароненыя

У інтэрнэце даволі часта можна сустрэць міф пра тое, што мікрахвалевыя печы нібыта былі забароненыя ў СССР у 70-х гадах. Кажуць нават, што справа не ў боязі ўсяго заходняга, а ў тым, што савецкія навукоўцы валодалі ўнікальнымі данымі, паводле якіх мікрахвалевыя печы шкодзяць здароўю, выклікаючы розныя віды раку. Цяжка выявіць прычыны ўзнікнення такога міфа, аднак чарговы такі артыкул, у якім бязлітасна дэманізуецца мікрахвалевая печ, падштурхнуў нас зрабіць артыкул пра гісторыю вытворчасці мікрахвалёвак у СССР і ўвогуле гісторыю іх вынаходніцтва.

2. З чаго пачыналіся сучасныя гарады: гісторыя будаўніцтва хмарачосаў

У нашай краіне ніякае патрэбы ў будаўніцтве гмахаў у нашай краіне не было ні за савецкім часам, ні тым больш у апошнія дзесяцігоддзі існавання Расійскае Імперыі. А тым часам на паўночна-амерыканскім кантыненце квітнеў капіталізм: індустрыялізацыя набірала тэмпы, бізнес патрабаваў усё больш працоўных плошчаў, пры гэтым найбольш выгадным і зручным было працаваць, вядома, у цэнтры горада. Праз гэта кошт зямлі год за годам рос усё хутчэй, і ў людзей пачалі ўзнікаць думкі, што можна пашыраць працоўную плошчу не толькі ўшырыню, але і ўгору.

3. У Нямеччыне па невядомых прычынах знікла 80% усіх насякомых

Вядома, пералічыць абсалютна ўсіх казурак у краіне немагчыма. Але ў эколагаў ёсць свае метады. Па невядомых пакуль прычынах колькасць усіх насякомых у нацыянальных парках і запаведніках Нямеччыны знізілася на 75-82%, паведамляюць эколагі ў часопісе PLoS One.

4. Рэвалюцыя ў кіно: экраны ў кінатэатрах будуць замененыя на святлодыёдныя?

У красавіку 2017 года адразу дзве кампаніі — Samsung і Sony — прадставілі першыя ў свеце святлодыёдныя экраны для кінатэатраў. Калі гэтая тэхналогія распаўсюдзіцца па ўсім свеце, традыцыйныя экраны і велізарныя кінапраектары знікнуць з кінатэатраў.

5. Віртуальная і дапоўненая рэальнасць: што гэта і ў чым адрозненне?

Апошнім часам з’явілася шмат новых спосабаў узаемадзеяння чалавека з мабільнай электронікай. Такія словы як «віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «інтэрнэт рэчаў», «блокчэйн», «нейрасеткі», а таксама розныя «разумныя» рэчы, усё больш ўваходзяць у паўсядзённасць. Мы вырашылі стварыць цыкл артыкулаў, у якіх будзем распавядаць пра самыя новыя тэхналогіі. Наша мэта — дапамагчы вам не заблытацца ў сучаснай тэрміналогіі, якая ўсё часцей ужываецца ў СМІ, у тым ліку на старонках «Нашай Нівы».

6. Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі. Камп'ютар будзе не праграмавацца, а вучыцца

Нашыя мазгі працуюць дзякуючы спецыяльным клеткам — нейронам, якія рухаюцца, перадаючы электрахімічныя імпульсы розным органам і часткам цела. Для працы штучнага інтэлекту патрэбныя пэўныя штучныя мазгі з штучнымі нейронамі. Так з’явіліся штучныя нейронныя сеткі, якія працуюць дзякуючы ўзаемадзеянню штучных нейронаў. Яшчэ адзін артыкул з цыклу пра сучасныя ІТ-тэхналогіі.

7. Топ-5 электрамабіляў будучыні — на чым мы будзем ездзіць праз некалькі гадоў

Цягам апошніх некалькіх гадоў урады розных краін заяўлялі пра намер забараніць вытворчасць і продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання з 2030-2040 гадоў. У сувязі з гэтым з кожным годам усё больш машынабудаўнічых гігантаў прэзентуюць свае ўласныя электракары. Гэта нават справакавала рост коштаў на ўсе гэтыя матэрыялы, а кошт кобальту, які у асноўным здабываецца ў Конга, за апошнія паўтара года узляцеў ажно на 190%.

8. Будучыня энергетыкі — за празрыстымі сонечнымі панэлямі замест вокнаў. Што гэта?

На сённяшні дзень існуюць два віды святлопразрыстых сонечных панэлей: умоўна празрыстыя і цалкам празрыстыя. Умоўна празрыстыя панэлі прадстаўленыя ў выглядзе плёнкі і прызначаныя для налепвання на празрыстыя канструкцыі. Іхняя святлопрапускальная здольнасць дасягае 70%, што фактычна не адбіваецца на ўзроўні асветленасці памяшкання. А ў 2013 годзе навукоўцам з Мічыганскага ўніверсітэта атрымалася стварыць максімальна празрыстыя сонечныя панэлі, якія цяжка адрозніць ад звычайнага шкла.

9. Беларускі стартап стварыў унікальную прыладу і мабільны дадатак для назірання за лёгкімі

Беларускі стартап Healthy Networks стварыў унікальную прыладу «электронны стэтаскоп» і мабільны дадатак для яго і атрымаў $100 тысяч ад фонду Spacemind Capital на далейшае развіццё праекта. Прылада можа распазнаваць такія шырока распаўсюджаныя захворванні як астма, пнеўманія, бранхіт і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх з дакладнасцю 85%. 

10. Што такое гравітацыйныя хвалі, за адкрыццё якіх далі Нобелеўскую прэмію?

Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 2017 годзе атрымалі Райнер Вайс, Бары С. Барыш і Кіп Торн за выяўленне гравітацыйных хваляў дэтэктарам LIGO. Што гэта за дэтэктар і што такое «гравітацыйныя хвалі», якія ён выявіў? Распавядаем простымі словамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент5

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра17

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла5

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць