Ад рэдакцыі101101

«Журналісты за талерантнасць» заклікаюць «Нашу Ніву» не цытаваць патрыярха Кірыла, Трампа і Дашкевіча

Беларуская грамадская ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» уключыла «Нашу Ніву» ў спіс СМІ, якія, як сцвярджаецца, выкарыстоўваюць мову варожасці да ЛГБТ-супольнасці. Якія прэтэнзіі выстаўленыя выданню?

Акцыя ЛГБТ-актывістаў «Дзень маўчання». Мінск, 10 мая 2011 года. Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна.

Патлумачым, што «Журналісты за талерантнасць» працягваюць штогадовыя маніторынгі мовы варожасці ў адносінах ўразлівых груп у беларускіх СМІ. У адкрытым доступе з’явіліся вынікі аналізу мовы варожасці ў адносінах ЛГБТК+. Гэтая абрэвіятура традыцыйна азначала супольнасць лесбіянак, гееў, бісэксуалаў, трансгендараў. Цяпер да яе далучыліся «квіры» — тыя, хто сумняецца наконт сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Пад «+» маюцца на ўвазе ўсе астатнія — інтэрсэксуалы, асэксуалы, пансэксуалы.

Мова варожасці — моўнае канструяванне няроўнасці, ад простых заклікаў да гвалту да прыніжальна-іранічных эпітэтаў. Арганізатары даследавання заклікаюць СМІ пазбягаць такіх выразаў.

Даследчыкі на чале з каардынатарам ініцыятывы Віялетай Ермаковай прааналізавалі 2215 матэрыялаў «НН» і знайшлі ў іх восем праяваў мовы варожасці ў адносінах ЛГБТ.

«Асноўная доля некарэктных матэрыялаў — перадрукі з іншых рэсурсаў, сярод іх гамафобныя цытаты патрыярха Кірыла, Дашкевіча, трансфобныя цытаты Трампа», — такі вердыкт атрымала «Наша Ніва» ад «Журналістаў за талерантнасць».

Прывядзём фразу Трампа, у якой даследчыкі знайшлі мову варожасці: «Наша армія павінна засяродзіцца на рашучай і пераважнай перамозе, а не займацца вялізнымі медыцынскімі выдаткамі і іншымі перашкодамі, якія цягнуць за сабой вайскоўцы-трансгендары. Дзякуй». Гэта была простая цытата з яго твітара.

А вось іншы прыклад «мовы варожасці» на старонках «Нашай Нівы»:

«Законы аб аднаполых шлюбах, якія прымаюцца ў шэрагу краін, парываюць з маральнай прыродай чалавека і выклікаюць такое ж абурэнне людзей, як і законы фашысцкай Германіі», — заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. Гэта цытата з матэрыяла BBC.

Рэйтынг СМІ па жорсткасці мовы варожасці выглядае наступным чынам (у дужках указваецца канкрэтныя прэтэнзіі):

  1. «Спутнік» — 10,67 (мову варожасці ствараюць аўтары матэрыялаў + транслююцца гамафобныя цытаты Пуціна»).
  2. «Наша Ніва» — 9,29 (асноўная доля некарэктных матэрыялаў — перадрукі з іншых рэсурсаў, сярод іх гамафобныя цытаты патрыярха Кірыла, Дашкевіча, трансфобныя цытаты Трампа».
  3. Udf.by — 8,87 (мова варожасці не ствараецца аўтарамі матэрыялу, аднак яе шмат у артыкулах пра чачэнскія падзеі, інфармацыю пра якія журналісты транслявалі нейтральна, але падрабязна).
  4. «Камсамольская праўда» — 8,67 (як правіла, мову варожасці ствараюць аўтары матэрыялаў)
  5. «Беларускі партызан» — 8,62 (сайт транслюе гамафобныя выказванні Пазняка, Лукашэнкі, тэнісісткі Корт + гамафобныя выказванні робяць блогеры на сайце)

Звяртаюць на сябе ўвагу прэтэнзіі да некаторых іншых СМІ. Напрыклад, «Радыё Свабода», сярод іншага, вінаватае ў «нейтральным асвятленні чачэнскіх падзей, дастаткова жорсткіх саміх па сабе». Выклікае здзіўленне, што даследчыкі выстаўляюць прэтэнзіі нават «нейтральнаму асвятленню». 

* * *

Як вы лічыце, ці варта «Нашай Ніве» пазбягаць прамых цытат сусветных грамадскіх дзеячаў, каб палепшыць свае пазіцыі ў наступных рэйтынгах ад «Журналістаў за талерантнасць»? Абмяркоўвайце!

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары101

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент5

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра17

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла5

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы4

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць