У Беларусі ад атручэння грыбамі сёлета пацярпелі 50 чалавек, з іх трое — дзеці ад 3 да 6 гадоў, паведамляе БелТА. Больш за ўсё выпадкаў атручэння грыбамі адбылося ў Мінску (25) і Гомельскай вобласці (6).
Няведанне відаў грыбоў, ігнараванне правіл збору, апрацоўкі можа пацягнуць цяжкія наступствы: ад вострых формаў атручэнняў да смяротных вынікаў.
Моцнадзейныя яды ў неядомых грыбах не знішчаюцца пры кулінарнай апрацоўцы. Атруціцца можна і ад так званых умоўна-ядомых, калі парушыць асноўныя правілы іх гатавання.
Прычынай вострага атручвання могуць стаць і ядомыя грыбы, калі яны доўга знаходзіліся без кулінарнай апрацоўкі, ужываліся ў сырым або недавараным выглядзе.
Чытайце таксама: Ці зможаце вы схадзіць у грыбы і выжыць? ТЭСТ
-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары