На трэніроўцы па плаванні ледзь не патануў 8-гадовы хлопчык: распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.
У адным з вучэбна-спартыўных устаноў Мсціслава 26 верасня праходзілі заняткі па плаванні ў басейне сярод дзяцей 2-3 класаў. 19-гадовая трэнер-выкладчык ненадоўга страціла пільнасць, а пасля выявіла, што адзін з хлопчыкаў ляжаў на глыбіні 30-40 см пад вадой тварам уніз.
Дзіця вынялі з вады і аказалі неадкладную дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.
У хлопчыка выявілі механічную асфіксію, наступствы якой маглі пагражаць яго жыццю. Цяпер дзіця выпісана з лякарні, адчувае сябе добра.
Мсціслаўскі РАСК распачаў супраць выкладчыцы крымінальную справу за неналежнае выкананне абавязкаў.
-
У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
Каментары