Улада1515

Калі Лукашэнка сапраўды закрые нафтаправоды з расійскай нафтай, ці будуць гэта вялікія страты для Расіі? Так, вялікія

«Той дзіўны момант, калі не Лукашэнку выкручваюць рукі, а наадварот», — так пра словы кіраўніка Беларусі напісаў адзін расійскі тэлеграм-канал, які працуе на аўдыторыю нашай краіны.

Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка праводзіў нараду з эканамічным блокам урада. Раптоўна ён звярнуўся да віцэ-прэм’ера Ігара Ляшэнкі, які адказвае ва ўрадзе за энерагапастаўкі, з прапановай закрыць на рамонт нафтаправоды, па якіх расійская нафта паступае ў Еўропу.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што неабходнасць рамонту провадаў узнікла «год ці паўтара назад», але беларускі бок не ішоў на тое, каб іх закрываць на некалькі дзён, бо гэта б прынесла страты расійскаму боку.

«Калі трэба паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, стаўце і рамантуйце. Бо тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно нам вяртаецца пастаянна злом. Там ужо зрабіліся нахабнымі да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце: Лукашэнка дазволіў пры патрэбе закрыць на рамонт нафтаправоды з расійскай нафтай

На такія словы давялося рэагаваць у Крамлі. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў зазначыў: «Мы не можам пагадзіцца з Аляксандрам Рыгоравічам, ніякія санкцыі Расія не ўводзіць. Ёсць пытанні, па якіх няма канчатковага разумення, але Расея прыхільная саюзнай дзяржаве. Безумоўна, мы прыхільнікі танальнасцяў, якія больш адпавядаюць нашым адносінам».

Калі ўявіць, што Аляксандр Лукашэнка пойдзе на такі крок і перакрые нафтаправоды на некалькі дзён, то ці адчувальна гэта будзе для Расіі? Эканамічны аглядальнік Таццяна Манёнак мяркуе, што адчувальна.

Аб’ёмы транзіту расійскай нафты праз Беларусь у Еўропу змяншаюцца. На сёння яны складаюць крыху болей за 50 мільёнаў тонаў на год, а яшчэ сем гадоў таму гэтая лічба складала 75-80 мільёнаў — траціна ўсяго расійскага экспарту. Расія працягвае дыверсіфікоўваць шляхі пастаўкі нафты ў краіны Еўропы, каб не залежаць ад адной краіны.

Як бы тое не было, але расійскія нафтавыя кампаніі адчуюць непрыемнасці, калі Лукашэнка наважыцца на такі крок. «Кантракты падпісаныя. І гэта і грашовыя, і рэпутацыйныя страты. Лагістыка адпрацаваная, і яе хутка не зменіш», — мяркуе Манёнак.

Па яе меркаванні, Лукашэнка сказаў гэта ў рэчышчы стратаў, якія беларускі бок панёс ад так званага «газавага манеўра» Расіі. «Не так даўно прагучала заява, што Беларусь плануе павялічыць цэны за транзіт на 23%. Выглядае, што гэта акурат спроба кампенсаваць страты ад «газавага манеўра». Падобна, што Расія пакуль не спяшаецца абмяркоўваць прапановы Беларусі, таму гэтая заява магла быць зроблена для актывізацыі перамоўнага працэсу», — кажа Манёнак.

Яна мяркуе, што такія словы Аляксандра Лукашэнкі могуць толькі пагоршыць сітуацыю: «А ўявіце, калі ў адказ Расіі прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў на беларускія прадпрыемствы».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць