Эканоміка1212

Расія звязала выдзяленне Беларусі вялікага крэдыту з інтэграцыяй. Але Мінск перастрахаваўся

Фота Сяргея Гудзіліна

Расія ўвязвае выдзяленне Беларусі дзяржаўнага крэдыту на 630 мільёнаў даляраў з інтэграцыйнымі працэсамі. Але Мінск на гэты год ужо застрахаваў сябе іншымі крыніцамі на выпадак непрадастаўлення расійскага крэдыту. Пра гэта заявіў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, піша Tut.by.

У красавіку ўрад Расіі ўзгадніў выдзяленне Мінску дзяржкрэдыту на 600 млн даляраў для рэфінансавання бягучай знешняй запазычанасці Беларусі па раней прыцягнутых у Расіі крэдытах.

«Міністр фінансаў Сілуанаў неаднаразова казаў, што калі мы выйдзем на агульны механізм інтэграцыі, то будзем вырашаць пытанне крэдытнага ўзаемадзеяння ў больш шырокім фармаце, а не толькі ў рамках гэтага крэдыту [на 630 млн даляраў], але ў цэлым па ўсім графіку плацяжоў на карысць Расіі», — сказаў Ермаловіч.

Ён адзначыў, што яшчэ ў мінулым годзе беларускія ўлады разумелі, што «крэдыт увязаны з вялікім парадкам дня двухбаковых адносін і рыхтаваліся замясціць яго іншымі крыніцамі». У выніку было падпісана рамачнае пагадненне з Банкам развіцця Кітая і перагледжаны планы па выхадзе на ўнутраны рынак дзяржаблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Урад Беларусі да канца года думае прыцягнуць ад Банка развіцця Кітая крэдыт на 3,5 млрд юаняў, што эквівалентна 500 млн далярам. Што тычыцца дадатковых выпускаў аблігацый Мінфіна ў замежнай валюце, то пры плане ў 370 млн даляраў ужо прыцягнута 500 млн даляраў, сказаў Ермаловіч.

Міністр фінансаў дапусціў, што калі вырашыцца комплексная сітуацыя з інтэграцыяй і Беларусь прыцягне 630 млн даляраў у выглядзе расійскага крэдыту, то рэсурсы пойдуць на пагашэнне абавязацельстваў наступнага года. «Гэты год забяспечаны крыніцамі ў поўным аб'ёме», - сказаў Ермаловіч.

У цяперашні час расійскі крэдыт мае для Беларусі вялікую прывабнасць, чым суверэнныя еўрааблігацыі. Таму ў Мінску дапускаюць карэкціроўку планаў па размяшчэнні еўрабондаў ў 2020 годзе.

Максім Ермаловіч выказаў упэўненасць, што ў сярэднетэрміновай перспектыве Беларусь зможа выходзіць на міжнародныя рынкі капіталу на такіх жа ўмовах, як і Расія.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі4

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

Туск: Значная частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу з Беларусі30

За 60 кіламетраў ад Мінска будуюць сакрэтную вайсковую базу8

У Польшчу заляцелі больш за два дзясяткі расійскіх дронаў, а не 101

Беларусь і Польшча сёння ўначы абменьваліся інфармацыяй пра расійскія беспілотнікі — генштаб Беларусі14

У Расіі Z-блогера запісалі пры абмеркаванні адкату на пастаўках гуманітарнай дапамогі3

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі4

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць