Свет77

Што вядома пра загінулых у Баранцавым моры расійскіх падводнікаў

Сярод загінулых — бацька і сын.

Па дадзеных СМІ, загінулыя падводнікі служылі ў вайсковай часці 45707 у Пецяргофе. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, камандзір часткі — капітан першага рангу, Герой Расіі Аляксандр Апарын.

Уладзімір Пуцін заявіў раней, што сярод загінулых сем капітанаў першага рангу і два Героі Расіі. Міністэрства абароны імёнаў членаў экіпажа не называюць.

Камандзірам падводнай лодкі быў Дзяніс Далонскі. Знаёмыя Далонскага называюць яго капітанам першага рангу і Героем Расіі. Пра тое, што ў Далонскага ёсць гэтае званне, піша і карыстальнік Мікалай Радаеў. Ён таксама апублікаваў фатаграфіі, на якіх разам з Далонскім. 

На атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 «Лашарык» загінуў выпрабавальнік глыбакаводнай ваеннай тэхнікі Мікалай Філін. Ён — капітан першага рангу, афіцэр падраздзялення Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны, вынікае з дадзеных партала «Героі краіны». Яму было 57 гадоў. Званне Героя яму прысуджана прэзідэнцкім указам у 2018 годзе. Таксама ўзнагароджаны ордэнамі Мужнасці і «За ваенныя заслугі»

Яшчэ адзін загінулы — капітан першага рангу Андрэй Васкрасенскі, яго называюць зяцем контр-адмірала Уладзіміра Бедардзінава. Бедардзінаў звольніўся ў запас у 2003 годзе, гаворыцца на старонцы афіцыйнага сайта адміністрацыі Сасноваборскай гарадской акругі (Ленінградская вобласць).

Таксама загінуў Дзяніс Апарын, сын Аляксандра Апарына — камандзіра в/ч.

Каментары7

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць