Грамадства4747

Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, набыла аднапакаёвую кватэру плошчай 108,4 метра ў комплексе «Алімпік Парк», які будуе кампанія «Тапас» непадалёку ад вадасховішча «Дразды». Угода была заключана ў сакавіку 2019 года. Элітная нерухомасць каштавала 355 тысяч рублёў ($166 550 па тагачасным курсе).

Наталля Эйсмант. Фота Надзеі Бужан

Цікава, што прэс-сакратарка кіраўніка краіны набыла кватэру не непасрэдна ў забудоўшчыка, кампаніі «Тапас», як большасць яе суседзяў. Жыллё ёй прадаў «А. П. Белы».

Аляксандр Паўлавіч Белы (раней Левенштэйн) — былы хакеіст і былы генеральны менеджар хакейнага мінскага «Дынама». Ён бацька Паўла Белага, нападаючага хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі і топ-менеджара кампаніі «Тапас».

«Алімпік Парк», фота Надзеі Бужан

Сітуацыя з кватэрай такая: у студзені 2019 года «А. П. Белы» набыў яе ў «Тапаса» за $165 760. А праз два з паловай месяцы перапрадаў Эйсмант прыблізна за тыя самыя грошы. За кошт змены курсаў цана ў далярах трохі вырасла, а ў рублях — зменшылася.

Ці можна лічыць гэту цану рынкавай? Вясной 2019 года ў тым самым пад'ездзе «Тапас» прадаў такую самую кватэру за $190 тысяч — гэта на 15% даражэй, чым цана для «А. П. Белага» і, адпаведна, для Наталлі Эйсмант.

Па інфармацыі «НН», раней прэс-сакратарка кіраўніка краіны жыла ў службовай кватэры ў сталічным раёне Каменная Горка.

Чытайце:

Пяць фактаў пра прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант — шмат ФОТА

Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

Каментары47

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць