Грамадства11

У інтэрнэце збіраюць подпісы, каб АРІП быў і па-беларуску

На плятфоме Petitions.by збіраюць подпісы з патрабаваньнем забясьпечыць роўны доступ да фінасавых паслуг для беларускамоўных грамадзянаў. Дакумэнт будзе накіраваны на разгляд у Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае «Радыё Свабода». 

Аўтары пэтыцыі наракаюць, што сёньня адсутнічае магчымасьць доступу беларускамоўных грамадзянаў да паслуг Адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) на дзяржаўнай беларускай мове.

У адпаведнасьці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца беларуская і расейская. Аднак створаная ў краіне сыстэма АРІП не прадугледжвае адначасовай наяўнасьці дзьвюх моваў у дамоўных адносінах.

Мэта кампаніі:

  • На заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць мэханізм рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабодны выбар дзяржаўнай мовы зносінаў пры атрыманьні фінансавых паслугаў.
  • Замацаваць патрабаваньне пра адначасовае абавязковае падаваньне інфармацыі спажыўцу на дзьвюх дзяржаўных мовах.
  • Надзяліць ААТ «НКФА «АРІП» правам абавязаць вытворцаў паслуг ажыцьцяўляць адначасовую перадачу інфармацыi на дзьвюх мовах для магчымасьці далейшай яе перадачы на дзяржаўнай мове, выбранай спажыўцамі фінансавых паслуг.

Цяпер для прыёму платы ў розных каналах аказаньня паслуг (разьлікова-касавыя цэнтры, інфакіёскі, у тым ліку з функцыяй cash-in, інтэрнэт- і мабільны банкінг і г. д.) банкi выкарыстоўваюць інфармацыю з аўтаматызаванай сыстэмы АІС «Разьлік». Яна выконвае ролю інфармацыйнага пасярэдніка ў перадачы банкам патрабаваньняў на аплату паслуг ад вытворцаў.

Далучаныя да сыстэмы больш чым 18,5 тысячы вытворцаў перадаюць у АІС «Разьлік» патрабаваньнi выключна на расейскай мове. Акрамя таго, сцэнары аплаты і вокны дыялёгаў, падказкі і дадатковыя зьвесткі для платнікаў падаюцца таксама толькі па-расейску.

Паводле адказу ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП», рэалізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяньня адначасова на дзьвюх мовах магчымая пры ўмове абавязковага падаваньня ўсімі вытворцамі паслугаў у АІС «Разьлік» інфармацыі на гэтых мовах. Але «НКФА «АРІП» ня мае прававых падставаў абавязаць вытворцаў гэта рабіць.

Гэта можна ахарактарызаваць як узаконеную практыку дыскрымінацыі грамадзянаў паводле моўнай прыкметы, адзначаюць аўтары пэтыцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць45

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве12

Дырэктар прадаў прадукцыі беларускім прадпрыемствам на мільён рублёў, але тыя не разлічыліся. Адгадайце, каго будуць судзіць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць